вторник, 7 августа 2007 г.

отзывы и пожелания: TheRaven@tut.by
БІЛЕТ 1
1. Старажытныя жыхары на тэрыторыі Беларусі. Жыццё ва ўмовах першабытнага ладу.
Узнікненне чалавечага грамадства—надзвычай доўгі і складаны працэс. Пачатак гісторыі Беларусі адносіцца да каменнага веку—самаму працягламу перыяду першабытна-абшчыннага ладу. У адпаведнасці з сацыяльна-гістарычнай перыядызацыяй выдзяляюцца тры перыяды ў развіцці першабытнага грамадства:
1) праабшчына;
2) родавая абшчына;
3) суседская абшчына.
Паводле археалагічнай перыядызацыі, гісторыя першабытнага грамадства падзяляецца на:
1) каменны век;
2) бронзавы век;
3) жалезны век.
У сваю чаргу каменны век дзеліцца на эпохі:
1) палеаліт (старажытны каменны век);
2) мезаліт (сярэднекаменны век);
3) неаліт (новакаменны век).
На тэрыторыі Беларусі людзі з'явіліся ў сярэднім палеаліце, прыкладна 100—35 тыс. гадоў таму назад. Аб гэтым сведчаць прылады працы з крэмню, знойдзеныя каля вёсак Падлужжа (Чачэрскі раён), Абідавічы (Быхаўскі раён). Свяцілавічы (Веткаўскі раён).
Перыяд праабшчыны характарызаваўся пераважна прысваеннем гатовых прадуктаў прыроды. Людзі ў пошуках ежы вандравалі невялікімі групамі, займаліся збіральніцтвам, рыбалоўствам, паляваннем.
Другая спроба засялення Беларусі адбылася 26—23 тыс. гадоў таму назад. Рэшткі стаянак гэтага часу знойдзены ў Бердыжы і Юравічах на Гомельшчыне.
У VI—II тысячагоддзях да н.э. раслінны і жывёльны свет на тэрыторыі Беларусі ўжо мала адрозніваўся ад сучаснага. Самым важным дасягненнем гэтага часу было пашырэнне шліфавання і свідравання каменных прылад. У сувязі з новай тэхнікай апрацоўкі каменя гэты перыяд называюць новакаменным, ці неалітам. Пачаткам неаліту лічаць час вынаходства спосабу вырабу глінянага посуду, канцом—з'яуленне металургіі. На тэрыторыі Беларусі выяулена больш за 500 паселішчаў эпохі неаліту. Археалагічныя даныя дазволілі высветліць, што на тэрыторыі Беларусі ў эпоху неаліту пражывалі 3 вялікія групы плямён. Паколькі назвыплямён невядомы, іх культуры прынята называць паводле тыпу арнаментацыі на посудзе, па формах гаршкоў і па абласцях іх распаўсюджання:
1) днепраданецкая культура грабеньчата-накольчатай керамікі;
2) верхнедняпроўская культура грабеньчата-ямачнай керамікі;
3) нёманская культура.
Глыбокі пераварот быў зроблены з пачаткам выкарыстання металу. Але на тэрыторыі Беларусі не знойдзена слядоў вырабу медных і бронзавых прадметаў. Гэта тлумачыцца тым, што тут не сустракаецца выкапняў медзі. Важнейшымі заняткамі людзей гэтага перыяду робяцца земляробства і жывёлагадоўля. Пачаўся пераход да вытворчай гаспадаркі, які надаў большае значэнне мужчынскай працы. Занятакземляробствам, гадоўля буйнай рагатай жывёлы, будаўніцтва жылля, наяўнасць лласкадоннага посуду сведчаць, што тагачасныя плямёны вялі аседлае жыццё.
У VII—VI стст. пачалася дабыча жалеза і выраб з яго прылад працы, зброі, упрыгожванняў. Жалеза пачало ўжывацца для вырабу шматлікіх прылад працы, з якіх асабліва важнае значэнне мелі сякера і матыка.
У І—II стст. н.э. на поўдні Беларусі насельніцтва пакінула ўмацаваныя гарадзішчы і пасялілася на адкрытых месцах—селішчах. Устаноўлена, што ў перыяд жалезнага веку тэрыторыю Беларусі засялялі ўжо некалькі вялікіх племянных груп:
1) плямёны мілаградскай культуры;
2) плямёны зарубенецкай культуры (у месцах, дзе дагэтуль жылі плямёны мілаградскай культуры);
3) індаеўрапейскія плямёны штрыхаванай керамікі;
4) плямёны днепра-дзвінскай культуры.
Большасць сучасных народаў Еўропы маюць агульныя карані свайго паходжання ад індаеўрапейцаў.
Прарадзімай славян вучоныя лічаць шырокі абшар ад Одэра, Віслы і Прыпяці да Дняпра і Дзясны. У VI—VII стст. славяне падзяліліся на 3 групы: заходнія, паўднёвыя і ўсходнія.
Карані беларускага этнасу ўзыходзяць да таго часу, калі славяне рассяляліся ў Верхнім Падняпроўі. У выніку інтэнсіўнага асваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, склаліся блізкія паміж сабой супольнасці: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне. На іх аснове ўтварыўся старабеларускі этнас.
2. Беларусь у гады першай сусветнай вайны.
Абвастрэнне супярэчнасцей паміж Траістым саюзам і Антантай прывяло да першай сусветнай вайны 7974—7978 гг. Пачалі вайну Германія і Аўстра-Венгрыя. 1 жніўня Германія аб'явіла вайну Расіі. Усяго ў вайне ўдзельнічала 38 краін.
Напярэдадні вайны заходнія губерніі былі аб'яўлены на ваенным становішчы.
У сувязі з наступленнем нямецкіх войск на ўсход рынуўся паток бежанцаў. Большасць з іх высялялася ў прымусовым парадку па загаду расійскіх улад.
У жніўні 1915 г. пачаліся ваенныя дзеянні непасрэдна на тэрыторыі Беларусі. Руская армія. якая апынулася пад пагрозай акружэння, вымушана была пакінуць значную частку | тэрыторыі Беларусі і адступіць. Стаўка Вярхоўнага галоўнака-мандуючага была пераведзена з Баранавіч ў Магілёў. У кастрычніку руская армія спыніла наступленне немцаў, і фронт стабілізаваўся па лініі Дзвінск—Паставы—Смаргонь—Баранавічы—Пінск.
Немцы акупіравалі 1/4 частку Беларусі. Тут быў устаноўлен акупацыйны рэжым – сістэма ваенных і палітыка-эканамічных мерапрыемстваў. Нямецкія ўлады з восені 1915 г. на занятай частцы тэрыторыі загадалі мясцоваму насельніцтву здаваць прадукты харчавання, увялі значныя падаткі і штрафы, вывозілі жыхароў на прымусовыя работы ў Германію. Немцы знішчалі гістарычныя і архітэктурныя помнікі, школы, цэрквы.
Вельмі цяжкім было таксама становішча на неакупіраванай тэрыторыі. Не хапала паліва, сыравіны, рабочых рук. У прыфрантавой паласе скапілася многа бежанцаў.
Вайна прынесла вялікія людскія і матэрыяльныя страты Беларусі. У сельскай гаспадарцы назіраўся моцны заняпад. Скарацілася плошча пасяўных. зменшылася пагалоўе жывёл.
3 беларускай вёскі было мабілізавана больш за палову працаздольных мужчын. Шмат сіл у сялян забіралі ваенныя павіннасці.
Паражэнне рускай арміі, цяжкія ўмовы франтавога жыцця садзейнічалі росту антываенных настрояў сярод салдат. Для развіцця беларускаго нацыянальнага руху склаліся ў гадь вайны неспрыяльныя ўмовы. Але ў розных населеных пунктах адбыліся выступленні рабочых і сялян. Але ў асноўным яны былі разрозненыя.
У цэлым першая сусветная вайна абвастрыла супярэчнасц ў краіне, прывяла да вострага эканамічнага і палітычнага крызісу. БІЛЕТ 2
1. Беларускія землі ў X-XIII стст.: гаспадарчае і грамадскае развіццё.
Эканамічнае жыцце Беларускіх зямель у Х—XIII стст. вызначала ў асноўным сельская гаспадарка. Асноўныя прылады працы—саха, драўляная барана.
Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі былі проса, жыта, пшаніца, ячмень, авёс, гарох. Шырока распаўсюджаны былі на Беларусі агуркі, буракі, цыбуля, морква, капуста. Такім чынам, земляробства было галоўным заняткам насельніцтва, але захоўвалі сваё значэнне рыбалоўства, паляванне, бортніцтва.
Рост прадукцыйнасці сіл у земляробстве суправаджаўся развіццём хатніх промыслаў і выдзяленнем рамяства. Гэта спрыяла з'яўленню пасяленняў гарадского тыпу. Найбольш раннія з іх—Полацк, Тураў, Бярэсце, Віцебск.
Гарады паступова ператвараліся ў цэнтры рамеснай вытворчасці і гандлю. Гандаль ішоў і ўнутраны, і знешні. Купцы
падтрымлівалі сувязі не толькі з суседнімі, але і з далекімі краінамі (Візантыяй, Арабскім халіфатам).
Зямля паступова трапіла ў прыватную ўласнасць асобных сем'яў. Родаплемянная знаць захоплівала лепшыя землі і ператварала збяднелых абшчыннікаў у залежных сялян.
На беларускіх землях ішло стварэнне дзяржаўнасці. Свабодныя смерды-абшчыннікі павінны былі плаціць даніну князю, які збіраў яе разам з дружынай.
Паступова пашыраецца феадальнае землеўладанне. Сяляне-абшчыннікі рознымі шляхамі траплялі ў залежнасць ад феадала: у выніку частых войн, у выніку разарэння ад уплаты цяжкай даніны і г.д. Іх гаспадарка рабілася аб'ектам рабаўніцтва, а самі яны страчвалі асабістую свабоду. Залежных сялян, якія неслі розныя павіннасці, называлі чэляддзю. Тых, хто поўнасцю страціў асабістую свабоду,—халопамі.
Услед за княжацкім землеўладаннем узнікла баярскае і царкоўнае.
Ускладненне і ўдасканалённе грамадскіх адносін на Беларусі вяло да ўтварэння дзяржаўнасці. Першай паўнавартаснай дзяржавай, якая сфарміравалася на беларускіх землях, было Полацкае княства.
2. Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. ў Беларусі. Устанаўленне ўлады Саветаў.
25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і саладат. У выніку быў звергнуты Часовы ўрад і ўлада перайшла да Саветаў рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Звесткі аб гэтых падзеях хутка дайшлі да Беларусі. 26 кастрычніка 1917 г. выканкам Мінскага Савета абвясціў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Але супраць новай улады выступілі буржуазныя партыі, бундаўцы, меншавікі, эсэры і інш. Яны стварылі ў Мінску так званы Камітэт выратавання рэвалюцыі і паспрабавалі ўзяць уладу ў свае рукі.
Бальшавікі ўсё ж такі, апіраючыся на падтрымку войск Заходняга фронту, пераадолелі супраціўленне сваіх палітычных апанентаў і ўсталявалі свой кантроль на тэрыторыі Беларусі, якая не была захоплена нямецкімі войскамі.
У лістападзе ў Мінску быў створаны Абласны выканаўчы
Камітэт Заходняй вобласці і фронту як вышэйшы орган савецкай улады ў Беларусі. Яго ўзначаліў М.У. Рагазінскі. Выканаўчым органам улады стаў Савет народных камісараў на чале з К. I. Ландарам.
Такім чынам. на Беларусі пачаліся рэвалюцыйныя пераўтварэнні. Так, быў уведзены рабочы кантроль, пачала праводзіцца зямельная рэформа, рэформа сістэмы адукацыі і інш.
Актыўна дзейнічаў Паўночна-Заходні абласны камітэт РСДРП (б), на чале якога стаяў А.Ф. Мяснікоў.
Палітычнай сілай, якая імкнулася ўстанавіць сваю ўладу на Беларусі. былі беларускія нацыянальныя арганізацыі.
Яны згуртаваліся вакол Вялікай беларускай рады. Прызнаўшы савецкую ўладу ў Расіі, яны разглядалі Аблвыкамзах толькі як франтавы, а не вышэйшы мясцовы орган улады рабочых і сялян. Вялікая беларуская рада выступіла за стварэнне дэмакратычнай краёвай улады. Кіруючай палітычнай сілай у беларускім нацыянальным руху выступіла Беларуская сацыялістычная грамада.
Партыя бальшавікоў негатыўна аднеслася да намаганняў беларускіх нацыянальных арганізацый па стварэнню органа краёвай улады.
Савецкую ўладу падтрымалі з'езды многіх армейскіх камітэтаў. У ноч з 1 на 2 лістапада ў Мінск увайшлі вайсковыя часці і браніраваны поезд, якія ўзялі пад ахову Мінскі Савет. У горадзе зноў была ўстаноўлена Савецкая ўлада.
У кастрычніку-лістападзе 1917 г. Савецкая ўлада перамагла ў многіх гарадах Беларусі: Віцебску, Полацку, Гомелі і інш. Такім чынам, улістападзе 1917 г. на неакупіраванай тэрыторыі Беларусі ўсталявалася ўлада Саветаў. Армія ў асноўным падтрымала дэкрэты Савецкай улады.
Беларускія нацыянальныя партыі, якія не прынялі ўладу Саветаў, выступілі пад лозунгам поўнага нацыянальнага самавызначэння Беларусі.
У час першай сусветнай вайны 1914 – 1918 г. ваенныя дзеянні вяліся і на тэрыторыі Беларусі. Яна стала арэнай ваенных дзеянняў у 1915 г. Значную тэрыторыю немцы акупіравалі, і там панавала ваенная адміністрацыя. У вёсцы была адноўлена прыватная ўласнасць на зямлю. Сяляне абкладаліся харчовым падаткам, праводзіліся рэквізіцыі хлеба, мяса, фуражу на патрэбы нямецкай арміі. Памешчыкам вярталі былыя ўладанні. Былі забаронены многія грамадскія арганізацыі. На мірных жыхароў наладжвалі аблавы, карныя аперацыі, вывозілі ў Германію на працу.
Палітыка акупантаў сутыкнулася з супраціўленнем насельніцтва.
Пасля кастрычніцкіх падзей 1917 г. на Беларусі разгарнуўся рух за стварэнне беларускай дзяржаўнасці. У студзені 1918 г. быў створаны Беларускі нацыянальны камісарыят (Белнацкам) як аддзел народнага камісарыята па справах нацыянальнасцей Расіі на чале з А.Р. Чарвяковым. Ён выступіў за пераўтварэнне Заходняй вобласці ў аўтаномную рэспубліку ў складзе РСФСР.
Прапанову Белнацкама 'падтрымалі беларускія секцыі РКП(б) на чале з 3. Жылуновічам. Аднак Аблвыкамзах адхіліў яе, даўшы вобласці назву "Заходняя Камуна".
Дэбаты па пытанню аб нацыянальным вызначэнні беларусаў працягваліся да 1918 г. Урэшце рэшт дзейнасць урада БНР, пагроза з боку Польшчы прымусілі бальшавіцкае кіраўніцтва прыслухацца да патрабаванняў нацыянальных секцый РКП(б) аб стварэнні беларускай дзяржаўнасці.
30 снежня 1918 г. у Смаленску, які стаў цэнтрам Заходняй вобласці ў сувязі з германскай акупацыяй, была склікана VI Паўночна-Заходняя канферэнцыя РКП(б). Яна прыняла рэзалюцыю "Аб абвяшчэнні Заходняй Камуны Беларускай Савецкай Рэспублікай".
1 студзеня 1919 г. быў абнародаваны Маніфест Часовага рабоча-сялянскага ўрада Беларусі на чале з Жылуновічам, які абвясціў утварэнне БССР. Яна была створана ў межах Мінскай, Гродзенскай, Віцебскай, Магілёўскай, а таксама часткі Смаленскай, Віленскай, Ковенскай і Чарнігаўскай губерній. 5 студзеня 1919 г. сталіцай БССР стаў Мінск, і ўрад пераехаў са Смаленска 7 студзеня ў Мінск. Сваю дзейнасць урад БССР пачаў ў вельмі цяжкіх палітычных і эканамічных умовах.
БІЛЕТ 5
1. Прычыны ўтварэння ВКЛ. Умацаванне вялікакня-жацкай улады ў першай палове XIV ст.
Перадумовай утварэння беларуска-літоўскай дзяржавы стала развіццё ў сярэдзіне XIII ст. у Верхнім Панямонні стара-беларускіх гарадоў. Аб'яднанню ў складзе моцнай дзяржавы садзейнічаў шэраг прычын:
1) пагроза з боку нямецкага Ордэна і татар;
2) інтарэсы далейшага развіцця гаспадаркі;
3) інтарэсы літоўскіх і рускіх феадалаў умацаваць сваё панаванне на ўсходне-славянскіх абшарах.
Цэнтрам, вакол якога пачала складвацца Літоўская дзяржава, стаў Наваградак. Першым князем—прэтэндэнтам на ролю яе стваральніка—выступіў Літоўскі князь Міндоўг. 3 дапамогай сілы Міндоўг адваяваў літоўскія землі і далучыў іх да Наваградка. Міндоўг прыняў каталіцтва, каранаваўся ў Наваградку.. Наваградак стаў першай сталіцай адносна адзінай беларуска-літоўскай дзяржавы.
Аб'яднанне беларускіх і літоўскіх зямель у адну дзяржаву з'явілася вынікам сацыяльна-эканамічных з'яў, што адбываліся ў гэтых землях. Паскорыла працэс аб'яднання неабходнасць барацьбы са знешняй небяспекай. Да сярэдзіны ХIV ст. ВКЛ уяўляла сабой асаблівую федэрацыю, сукупнасць асоб-ных княстваў і ўдзелаў. Да сярэдзіны XV ст. дзяржава афіцыйна называлася Вялікім Княствам Літоўскім і Рускім. Тэрмін "Літва" адносіўся да Верхняга і Сярэдняга Панямоння, а "Русь"—да Верхняга Падзвіння і Падняпроўя.
ВКЛ уяўляла сабой манархію на чале з вялікім князем—носьбітам заканадаўчай, выканаўчай, судовай, ваеннай улады.
У першай палове XIII ст. раздробленыя і аслабленыя феадальнымі міжусобіцамі землі Беларусі сталі аб'ектам агрэсіі нямецкіх крыжаносцаў з захаду і мангола-татар з поўдня.
Вялікую небяспеку ўяўлялі нямецкія бязлітасныя рыцары-крыжакі. У пачатку XIII ст. яны пачалі планамернае заваяванне Прыбалтыкі, якую лічылі плацдармам для "націску на ўсход". Грабежніцкія паходы прыкрываліся ідэяй распаўсюджвання хрысціянства. Нашэсце крыжакоў пагражала разбурэннем гарадоў і вёсак, знішчэннем народаў, духоўным упадкам. На пярэднім краі гэтай барацьбы стаялі беларускія землі. Полацкія князі першымі ўступілі ў барацьбу з небяспечным ворагам, бо з'яўленне крыжакоў пагражала князям стратай падуладных зямель, а пабудова ў 1201 г. крэпасці Рыга ставіла пад пагрозу знешнегандлёвыя сувязі.
Прадстаунікі Лівау прасілі полацкага князя Уладзiміра
дапамагчы ім выгнаць крыжакоу. Ен згадзіуся, але дзеянш саюзнікаў не былі ўзгоднены. Адсутнасць адзінства паміж палачанамі, лівамі, латышамі і літоўцамі ў сумеснай барацьбе супраць крыжакоў давзоліла апошнім ужо ў пачатку XIII ст. падпарадкаваць Ніжняе Падзвінне. Гарады-крэпасці Кукенойс і Герцыке, якімі кіравалі васалы полацкага княства, былі спалены. Шлях да Полацка быў адкрыты.
Крыжакі пагражалі не толькі Полацку, але і Ноўгараду, і літоўцам. Таму ў 1216 г. полацкі князь Уладзімір падрыхтаваў сумесны паход супраць Тэутонскага ордэна крыжакоу, аднак у дзень выступлення ён нечакана памёр.
У пачатку 40-х гг. XIII ст. шведскія і нямецкія захопнікі адначасова пачалі паход на паўночна-усходш'я землі Русі. Шведы рушылі на Ноўгарад, а немцы—на Пскоў.
Наўгародскім князем у той час быў таленавіты палкаводец Аляксандр Яраслававіч. Каб процістаяць небяспецы, ён устанавіў даволі трывалыя сувязі з Уладзіміра-Суздальскім, Віцебскім і Полацкім княствам.
У ліпені 1240 г. Аляксандр Яраслававіч з невялікім атрадам нечакана з'явіўся на берагах Нявы, дзе ў сваіх шатрах адпачывалі шведы, і разбіў іх.
У 1242 г. Аляксандр, празваны Неўскім, разбіў крыжакоў на лёдзе Чудскага возера. Лядовае пабоішча прыпыніла рух крыжакоў на ўсход. Паводле міру, заключанаму ў 1243 г., яны не толькі адмаўляліся ад заваяваных раней рускіх зямель, але і аддавалі Ноўгараду частку сваёй тэрыторыі.
Полацкія дружыны прымалі актыўны ўдзел у бітвах на Няве і на Чудскім возеры. У летапісах захаваліся некаторыя імёны "храбрых мужоў". Гэта, напрыклад, Якаў Палачанін. які вызначыўся ў бітве на р. Няве. Гэта і гарадзенскі ваявода Давыд. які разбіў са сваёй дружынай крыжакоў, якія напалі на Наваградак.
У 1410 г. на полі каля вёскі Грунвальд (зараз тэрыторыя Польшчы) сышліся на бітву з крыжацкім войскам аб'яднаныя войскі ВКЛ і Польскага каралеўства. Удар для Тэўтонскага ордэна быў такі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.
Знешнепалітычная сітуацыя на поўдні Беларусі была таксама вельмі складанай.
У пачатку XIII ст. у Цэнтральнай Азіі ўтварылася магутная мангольская дзяржава на чале з Чынгісханам. У 1219 г. мангола-татары ўварваліся ў Сярэднюю Азію, Паўночны Іран і Закаўказзе. У 1223 г. яны нанеслі паражэнне рускім князям на р. Калка. Зімой 7237 г. яны накіравалі галоўны ўдар на паўночна-ўсходнюю Русь. Вясной 1238 г. мангола-татары пагражалі беларускім землям з усходу. Восенню 1239 г. татары рушылі на поўдзень Русі, захапілі і знішчылі Глухаў, Чарнігаў, напалі таксама на Гомель. Ёсць звесткі пра гераічную барацьбу паўднёвых беларускіх гарадоў: Мазыра, Турава, Пінска і інш. У другой палове XIII ст. мангола-татары яшчэ неаднаразова ажыццяўлялі паходы на беларускія і літоўскія землі.
Але трэба зазначыць, што ўпартае, працяглае супраціўленне насельніцтва Беларусі і Літвы, а таксама гераічная барацьба рускага народа, спынілі мангола-татарскіх заваёўнікаў.
2. Палітыка беларусізацыі ў 20-х гг. Культурныя пераўтварэнні ў 30-я гг.
Беларусізацыя—комплекс мер па адраджэнню беларускай мовы і літаратуры, нацыянальнай культуры і ў цэлым беларускага этнасу. Гэта перважны накірунак нацыянальнай палітыкі ў БССР у 20-я гг. Афіцыйна пачала праводзіцца з ліпеня 1924 г., калі ствараецца Цэнтральная камісія па правядзенню беларусізацыі. Яе ўзначаліў відны дзеяч БССР А. Хацкевіч, які бачыў асноўную задачу беларусізацыі ў тым, каб "прыстасаваць дзяржаўны апарат. школы, мастацтва, літаратуру для абслугоўвання масы насельніцтва
на яе роднай мове".
Перадумовы беларусізацыі:
1) пераход да новай эканамічнай палітыкі;
2) палітычная амністыя (1923) для тых беларускіх дзеячаў, якія не выступалі са зброяй у руках супраць савецкай улады. гуртаванне беларускіх нацыянальных сіл;
3) уз'яднанне ўсходняй часткі Беларусі;
4) пачатак дзейнасці даследчых (Інбелкульт) і вышэйшых навучальных (БДУ) устаноў.
Асноўныя мэты беларусізацыі: пашырэнне сферы ўжытку беларускай мовы, развіццё беларускай культуры. вылучэнне на кіруючыя пасады тых, хто валодаў беларускай мовай.
Палітыка беларусізацыі спрыяла развіццю беларускай культуры, мовы. узмацненню нацыянальнай свядомасці беларусаў. Узніклі літаратурныя аб'яднанні "Маладняк", "Узвышша", "Полымя". Праваднікамі палітыкі беларусізацыі былі Я. Колас, Я. Купала, М. Чарот, К. Чорны, М. Лынькоў і інш. Да канца 20-х гг. на беларускую мову выкладання было пераведзена каля 80% сярэдніх школ. Адкрываюцца ў БССР тэатры, вышэйшыя навучальныя ўстановы, плённа працуюць кампазітары. У 1928 г. была арганізавана студыя мастацкіх фільмаў "Савецкая Беларусь".
Беларусізацыя атрымала моцную падтрымку насельніцтва. Але ў канцы 20-х—пачатку 30-х гг. пад выглядам барацьбы з "нацыянал-дэмакратычнымі ўхіламі" яна была згорнута. Па беларускай інтэлігенцыі быў нанесены вялізарны ўдар. Са спыненнем беларусізацыі пачалася "контрбеларусізацыя". Скарацілася рэзка колькасць беларускамоўных школ. зменшылася выданне кніг і газет на беларускай мове.
Аднак і ў гэтых умовах беларуская культура працягвала развівацца. К канцу 30-х гг. у асноўным была ліквідавана непісьменнасць. Колькасць пісьменных узрасла з 60% у 1927 г. да 90,8% у 1939 г. У 1925 г. было ўведзена абавязковае, пачатковае, а ў 1930 г. і сямігадовае навучанне. У рэспубліцы ўзнікла сетка рабфакаў. Была арганізавана падрыхтоўка ўласных навуковых кадраў. Сапраўдным цэнтрам навуковага жыцця стала Акадэмія навук БССР.
У літаратуры і мастацтве зацвярджаўся прынцып сацыялістычнага рэалізму.
Пашыралася сетка прафесійных драматычных тэатраў. У іх сценах вырасла шмат таленавітых акцёраў (Б. Платонаў, Г. Глебаў, Л. Ржэцкая і інш). Была адкрыта Беларуская дзяржаўная кансерваторыя і створаны оперы "Міхась Падгорны" Я. Цікоцкага, "У пушчах Палесся" А. Багатырова, "Кветка шчасця" А. Туранкова, першы нацыянальны балет "Салавей" М. Крошнера.
Захоўвалася і развівалася народная творчасць. Аднак развіццё культуры БССР у 30-я гг. праходзіла супярэджліва. Афіцыйныя ўлады адсякалі ўсё тое, што, на іх погляд, перашкаджала працэсу станаўлення культуры "сацыялістычнай па зместу і нацыянальнай па форме". Пачаўся працэс страчвання нацыянальных традыцый, абрадаў, звычаяў. Культура ў 30-я гг. была пастаўлена ў БССР пад кантроль дзяржавы.
БІЛЕТ З
1. Полацкае княства ў X-XIII стст. Княжацка-вечавы лад.
Самым магутным княствам. існаваўшым на тэрыторыі Беларусі ў Х-XIII стст., было Полацкае княства. Яго гістарычным ядром было княжанне крывічоў-палачан.
Упершыню Полацк упамінаецца пад 862 г. Полацкая зямля размяшчалася на поўначы Беларусі, уключаючы сучасную Віцебскую вобласць і частку Мінскай.
Першым полацкім князем быў Рагвалод. Ён правіў незалежна ад Кіева і Ноўгарада. якія сапернічалі між сабой за аб'яднанне ўсходнеславянскіх зямель. Але ў 980 г. наўгародскаму князю Уладзіміру Святаслававічу ўдалося захапіць Полацк.
Князь Рагвалод і яго два сыны былі забіты, дачка Рагнеда была прымусова выдадзена замуж за Уладзіміра, які едзе з ёй у Кіеў, падманам забівае свайго брата Яраполка і становіцца Кіеўскім князем. Рагнеда, якая не змагла змірыцца са сваёй доляй, зрабіла спробу забіць Уладзіміра. Пасля гэтай няўдачнай спробы Уладзімір выслаў Рагнеду на бацькаўшчыну, у Полацкую зямлю, дзе для яе быў заснаваны г. Ізяслаў (цяпер Заслаўе). Рагнеда памерла ў 1000 г.
Ізяслава палачане запрасілі княжыць у Полацку, але праз год ён памірае. Яго пераемнікам стаў князь Брачыслаў Ізяслававіч, пры княжанні якога пашырылася тэрыторыя Полацкай зямлі. Пасля смерці Брачыслава яго месца заняў Усеслаў Брачыслававіч (1044—1101), які быў празваны, Чарадзеем. Князь імкнуўся захапіць землі, якія знаходзіліся за межамі Полацкай зямлі. Гэтым ён абвастрыў адносіны з Кіевам. Кіеўскія князі зрабілі спробу падпарадкаваць Полацк, але ім не ўдалося. Як сімвал незалежнасці Полацкай дзяржавы тут быў пабудаваны Сафійскі сабор. У перыяд княжання Усеслава Полацкае княства дасягнула найвышэйшага росквіту, але пасля яго смерці яно было падзелена на шэраг удзельных княстваў: Полацкае, Менскае, Віцебскае, Друцкае, Лагойскае і інш. У шасці з іх княжылі сыны Усеслава, якія вялі паміж сабой міжусобную барацьбу.
У пачатку XIII ст. Полацкаму княству, раздробленаму на ўдзельныя княствы, пачалі пагражаць крыжакі. Полацкая зямля паступова губляла сваю былую веліч. У такіх абставінах палачане пайшлі на саюз з землямі Верхняга Панямоння, сталіцай якіхбыў г. Наваградак, праз запрашэнне на княжанне літоускіх князеу. Першым літоускім князем на полацкім княжанні быў Таўцівіл.
Такім чынам, пачынаецца перыяд існавання Полаччыны ў саюзе с Літвою ў новай дзяржаве—Вялікім княстве Літоўскім.
У пачатку XII ст. у грамадска-палітычным жыцці Полацкай зямлі адбываюцца вялікія зрухі. Актывізавалася дзейнасць веча. Веча—гэта агульны сход гараджан. На гэтым сходзе вырашаліся розныя пытанні. Напрыклад, веча выганяла і запрашала князёў, аб'яўляла войны, заключала мір ці гандлёвыя дагаворы. У XII ст. веча стала таксама вышэйшай судовай інстанцыяй. На першы план паступова выступалі ў Полацкім княстве баяры і дружыннікі. Улада самога князя была абмежавана.
Разам з тым інтарэсы новых класаў, якія нараджаліся, і старых няжацка-патрыярхальных інстытутау усе часцен прыходзілі ў супярэчнасць.
2.Стварэнне беларускай дзяржаўнасці (ліпень 1917-1920 г.).
У лютым 1917 г. была звергнута дынастыя Раманавых і да ўлады прыйшоў Часовы ўрад. У пачатку сакавіка ў Беларусі сталі стварацца Саветы рабочых, салдацкіх дэпутатаў, быў абраны Мінскі Савет рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Адначасова дзейнічаў Часовы грамадскі камітэт парадку. Улады не здолелі вырашыць старыя праблемы. Эканамічная і ваенна-палітычная катастрофы здаваліся немінучымі.
Летам 1917 г. на Беларусі актывізаваўся нацыянальна-вызваленчы рух, але сярод насельніцтва ні бальшавікi, ні беларускія нацыянальныя партыі не карысталіся значнай падтрымкай. Часовы ўрад працягваў рэпрэсіўную палітыку навядзення парадку. У жніўні 1917 г. правыя сілы паспрабавалі захапіць уладу ў свае рукі. Але карнілаўскі мяцеж праваліўся.
25 кастрычніка 1917 г. у Петраградзе адбылося ўзброенае паўстанне рабочых і салдат. У гэты ж дзень выканкам Мінскага Савета аб'явіў аб пераходзе ўлады ў рукі Савета рабочых і салдацкіх дэпутатаў. Выступіўшыя супраць новай улады буржуазныя партыі, эсэры, бундаўцы, меншавікі, Вялікая беларуская рада стварылі Камітэт выратавання рэвалюцыі, які спрабаваў узяць уладу ў свае рукі. Але ў лістападзе 1917 г. у
Беларусі на неакупіраванай тэрыторыі зноў была ўстаноўлена савецкая ўлада.
Але беларускія нацыянальныя арганізацыі па-ранейшаму прэтэндавалі на ўладу ў краі. У снежні 1917 г. Вялікая беларуская рада правяла першы Усебеларускі з'езд. Большая частка дэлегатаў з'езда дабівалася абвяшчэння аўтаноміі Беларусі ў складзе Расіі. Але Усебеларускі з'езд быў распушчаны загадам СНК Заходняй вобласці. У адказ на гэта лідэры беларускіх палітычных партый стварылі Выканаўчы Камітэт Усебеларускага з'езда.
У лютым 1918 г. перад пагрозай захопу немцамі Мінска Выканкам абвясціў сябе часовай уладай на Беларусі, а 9 сакавіка 1918 г. заявіў аб стварэнні Беларускай Народнай Рэспублікі (БНР). 25 сакавіка была абвешчана поўная незалежнасць БНР. Хоць трэба заўважыць, што поспехі ў дзяржаўным будаўніцтве БНР былі абмежаваны. І тым не менш гэта была першая спроба ўтварэння беларускай дзяржаўнасці. Рада БНР прымусіла бальшавіцкі ўрад пераглядзець палітыку ў адносінах да Беларусі.
Узнаўленне беларускай дзяржаўнасці праходзіла нялёгка. Белнацкому і Цэнтральнаму бюро беларускіх камуністычных секцый, якія выступалі за стварэнне беларускай дзяржавы на правах аўтаноміі, супрацьстаялі кіраўнікі Аблвыкамзаха, якія не прызнавалі існавання беларускай нацыі і лічылі немэтаз-годным самавызначэннне нацый. І ўсё ж такі ў снежні 1918 г. было прынята рашэнне аб неабходнасці стварэння БССР як суверэннай беларускай дзяржавы.
Дзяржаўны статус незалежнай дзяржавы прыдадзены Беларусі 1 студзеня 1919 г. Акрэсліваліся межы Беларускай Савецкай Рэспублікі. Беларускі ўрад са Смаленска пераехаў у Мінск.
Дзейнасць урада БССР пачыналася ў складаных палітычных і эканамічных умовах. Асабліва складанымі былі знешне-палітычныя абставіны. Так, кіраўнікі Польшчы выказалі прэтэнзіі на заходнюю частку Беларусі і Літвы.
У ліпені 1918 г. польскія войскі распачалі наступленне на
Украіну і Беларусь. Хутка была занята Гродзеншчына. Польшча гпрадоўжыла наступленне супраць войск ЛітБела. Аднак савецкія ўлады не змаглі аказаць належнага адпору польскай арміі. На захопленых тэрыторыях быў устаноўлены жорсткі акупацыйны рэжым.
Толькі ў ліпені 1920 г. у выніку наступлення Заходняга фронту пад камандваннем М. Тухачэўскага быў вызвалены Мінск.
У выніку грамадзянскай вайны і замежнай інтэрвенцыі ў складзе БССР засталося шэсць паветаў: Бабруйскі, Барысаўскі, Мазырскі, Ігуменскі, часткова Мінскі і Слуцкі.
31 ліпеня 1920 г. у другі раз была абвешчана Беларуская Савецкая Рэспубліка.
Такім чынам, працэс стварэння беларускай дзяржаўнасці быў даволі складаным.
На рубяжы 1917—1918 гг. на ўсёй тэрыторыі Польшчы пашырыўся рэвалюцыйны рух. 29 жніўня 1918 г. Ленін падпісаў Дакрэт СНК, у якім былі ануліраваны ўсе дагаворы і акты, заключаныя царскім урадам з Прусіяй і Аўстрыяй па раздзелу Польшчы. Дзяржавы Антанты вымушаны былі згадзіцца з фактам незалежнасці Польшчы. У самой Польшчы стваралася Красная гвардыя, Саветы рабочыхдэпутатаў, народная міліцыя. Адным з кіраўнікоў руху за незалежнасць быў Ю. Пілсудскі, які марыў аб аднаўленні польскіх граніц 1772 г., аб уключэнні ў склад Польшчы ўкраінскіх, беларускіх і літоўскіх зямель, што вяло да канфлікту з Савецкай Расіяй.
Польскія войскі яшчэўліпені 1918 г., наступаючы на Украіну і Беларусь, занялі Гродзеншчыну, дзе працягвала сваю дзейнасць Рада БНР. У мэтах арганізацыі супраціўлення Рада стварыла Савет дзяржаўнай абароны. Але, не вытрамаўшы наступлення польскіх войск, вырашыла далучыць Гродзеншчыну да Літоўскай Рэспублікі. Але і Савет абароны ЛітБела не меў дастаткова сіл для адпора ворагу. У канцы 1919 г. фронт стабілізіраваўся на р. Бярэзіне.
На акупіраваных тэрыторыях быў устаноўлены жорсткі акупацыйны рэжым. што выклікала моцны партызанскі рух. Польскі ўрад афіцыйна заявіў, што не збіраецца прызнаваць БНР.
У 1920 г., павялічыўшы сваю армію, палякі прадоўжылі наступленне. Але Чырвоная Армія перайшла ў контрнаступленне, і палякам з цяжкасцю ўдалося адкінуць бальшавікоў на зыходныя пазіцыі. У ліпені 1920 г. Заходні фронт пад камандваннем М. Тухачэўскага зрабіў больш удалае наступленне. Чырвоная Армія дасягнула Брэста і рушыла на Варшаву.
У гэты час пад націскам камуністаў ЦК КП(б) Літвы і Беларусі абвясціў зноў БССР (31 ліпеня 1920 г.). Тэрыторыя БССР абмяжоўвалася шасцю паветамі Мінскай губерніі. Паступова аднавіла сваю дзейнасць КП(б)Б. У 1920 г. пракацілася новая хваля антысавецкіх выступленняў. Найбольш буйнае з іх было Слуцкае паўстанне 1920 г. Амаль месяц каля 10 тыс. паўстанцаў ўтрымлівалі сваю ўладу ў 15 валасцях цяперашняга Слуцкага, Салігорскага, Капыльскага і Нясвіжскага раёнаў.
У 1920 г. узброеныя фарміраванні генерала Булак-Балаховіча паспрабавалі скінуць савецкую ўладу на Беларусі. Яны захапілі Мазыр, Пінск, Петрыкаў і інш. Але ў канцы 1920 г. войска было разгромлена, а генерал перайшоў у Польшчу.
Знясіленая амаль бесперапыннымі войнамі з Польшчай, Савецкая Расія заключыла 18 сакавіка 1921 г. у Рызе мірны дагавор на ўмовах уключэння захопленай палякамі Заходняй Беларусі ў склад Польшчы.
БІЛЕТ 6
1. Адносіны ВКЛ з Тэўтонскім Ордэнам і Залатой Ардой.
Грунвальдская бітва.Залатая Арда—гэта мангола-татарская феадальная дзяр-жава, якая была аснована ў 40-я гады XIII ст. ханам Батыем і існавала да II паловы XV ст. Дзяржава займала тэрыторыю Заходняй Сібіры, Паўночнага Каўказа, Крыма, стэпаў ад Волгі да Дуная. Адзінства Залатой Арды скончылася ўжо ў канцы XIV ст. Апошнюю спробу аб'яднаць дзяржаву зрабіў хан Едыгей. У II палове XV ст. Залатая Арда распалася на Казанскае і Астраханскае ханствы, Нагайскую Арду, уласна на Вялікую Арду і Крымскае ханства.
Агрэсіўная палітыка ханаў Залатой Арды не давала пакою многім тагачасным дзяржавам. У выніку спусташальных паходаў было захвачана шэраг краін. Войскам Вялікага Княства Літоўскага і Рускага прыйшлося абараняцца не раз ад татарскіх нашэсцяў. А ў II палове XIV ст. ардынцам былі нанесены такія магутныя ўдары, што нават былі вызвалены ад татара-мангольскага нашэсця некаторыя славянскія землі. У 1362 г. на р. Сінія Воды (прыток Паўднёвага Буга) войскі вялікага князя Альгерда разбілі татарскіх ханаў, у выніку чаго ўкраінскія землі былі вызвалены ад мангола-татарскай няволі. Воіны з зямель Беларусі ўдзельнічалі таксама ў Кулікоўскэй бітве 1380 г.
У адрозненне ад рускіх зямель, якія 240 гадоў уваходзілі ў склад Залатой Арды, Беларусь не зведала няволі мангола-татар. Беларускія землі ніколі не падпарадкаваліся Залатой Ардзе. Не меншую небяспеку ў XIII—XIV стст. для беларускіх зямель уяуляла княжацкая навала.
У канцы XII ст. быў аснаваны каталіцкі духоўна-рыцарскі ордэн—Тэўтонскі ордэн. У XIII—пачатку XVI стст. у Прыбалтыцы на землях, захопленых у прусаў, літоўцаў, палякаў яны
аснавалі сваю дзяржаву. Ордэн хутка распачау агрэсію на славянскія землі. Барацьба з тэўтонамі стала барацьбой за выжыванне славянства. І на пярэднім яе краі стаялі беларускія землі, якія закрывалі сабою ад крыжакоў іншыя ўсходнес-лавянскія землі. Ледзь не штогод на працягу амаль трох стагоддзяў спатыкаліся ў бітвах беларусы і крыжакі. Частымі былі набегі на Полаччыну, Гродзеншчыну, Наваградчыну. У 1410 г. аб'яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Польскага Каралеўства дало рашучы бой крыжакам пад Грун-вальдам. Ніводная з бітваў сярэднявечча не збірала такой колькасці воінаў—некалькі дзесяткаў тысяч! Гэта была найвялікшая бітва. Тэўтонскі ордэн быў разбіты ўшчэнт. Аднавіць былую моц крыжакі ўжо не здолелі. 3 гэтага часу знікла пагроза з іх боку для земляў усяе Усходняй Еўропы. Удар для тэўтонцаў быў настолькі ашаламляльны, што землі ўсходніх славян пяць стагоддзяў не ведалі германскай агрэсіі.
2. Індустрыялізацыя і калектывізацыя ў БССР. Галоўныя вынікі.
Індустрыялізацыя—працэс стварэння буйной машыннай вытворчасці ва ўсіх галінах народнай гаспадаркі, і перш за ўсё ў прамысловасці. На XIV з'езде ВКП(б) была пастаўлена задача: ператварыць СССР з краіны, якая ўвозіць машыны і абсталяванне, у краіну, якая гэта зможа сама вырабляць. Спачатку была абгрунтавана стратэгія індустрыяльнага развіцця, звязаная з працягам НЭПа, але затым Сталін стаў рэалізоўваць сваю стратэгію фарсіраванага развіцця.
Ў рамках СССР вырашана было пачаць індустрыялізацыю з цяжкай прамысловасці. Асаблівасцю індустрыялізацыі на Беларусі было тое, што сыравіны для развіцця цяжкай прамысловасці не хапала. Таму было вырашана яе пачаць тут з лёгкай прамысловасці. Асноўныя капіталы ў першыя гады індустрыялізацыі накіроўваліся на патрэбы харчовай, гарбарнай, швейнай, тэкстыльнай прамысловасці, а таксама галін, якія перапрацоўвалі драўніну і мінеральную сыравіну.
Быў распрацаваны першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі Беларусі (1928—1932 гг.), але пасля перагляду Сталіным планаў і значнага, неабгрунтаванага завышэння паказчыкаў пяцігодку не выканалі. Хаця ў строй было ўведзена 538 прадпрыемстваў (Гомсельмаш, фабрыка "Кім" у Мінску, БелДРЭС і інш.). Такі ж лёс чакаў і другую пяцігодку (1933—1937 гг.), а трэцяя пяцігодка (1938—1942 гг.) была не завершана ў сувязі з пачаўшайся вайной.
Індустрыялізацыя, праведзеная метадамі штурму і ціску, за кошт велізарнага перанапражэння матэрыяльных і людскіх рэсурсаў, аграблення вёскі, тым не менш дала і станоўчыя вынікі. Тэхніка-эканамічнае адставанне і залежнасць ад імпарту былі пераадолены. Знікла безрабоціца. Змянілася аблічча гарадоў і пасёлкаў. У перыяд з 1929 па 1940 гг. у БССР было пабудавана і рэканструявана 1863 прадпрыемсты. Аднак у 1938—1940 гг. індустрыя тапталася на месцы, а ў некаторых галінах назіраўся нават рэгрэс.
Калектывізацыя—аб'яднанне дробных індывідуальных гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя гаспадаркі. Каапераванне сялянскіх гаспадарак мела месца яшчэ да 1929 г. Сяляне ахвотна ішлі на кааперацыю, якая не закранала асноў самастойнага вядзення аднаасобнай гаспадаркі. Аднак пасля XV з'езда ВКП(б) у 1927 г. аб'яднанне гаспадарак сялян у буйныя калектыўныя становіцца генеральнай лініяй партыі ў вёсцы. Прынцып добраахвотнасці пры ўступленні ў калгасы не прытрымліваліся. Адміністрацыйна-сілавыя метады ажыццяўлення індустрыялізацыі пераносіліся цяпер на вёску. Тых, хто быў супраць прымянення сілавых метадаў у эканоміцы, абвінавачвалі ў правым ухіле. Па гэтай прычыне быў абвінавачан і рэпрэсіраван нарком земляробства БССР Д. Прышчэпаў і яшчэ 30 чалавек.
На аснове раскулачвання бальшавікі сталі пераходзіць да паскоранай, прымусовай калектывізацыі. Да мая 1930 г. у БССР было раскулачана каля 15,5 тысяч гаспадарак. Сілавыя метады правядзення калектывізацыі вызвалі сялянскія выступленні. Толькі ў 1930 г. адбылося каля 500 узброеных выступленняў на Беларусі. Іх называлі не іначай, як "кулацкія" мяцяжы. Прадугледжвалася завяршыць калектывізацыю даканца 1931 г.
Вясной 1932 г. у БССР пачаўся новы адток сялян з калгасаў. Гэта явілася рэакцыяй сялян на голад, які на фоне "суцэльнай калектывізацыі" ахапіў усю краіну. Ён пачаўся зімой 1932 г. Нягледзячы на маштабы голаду, за мяжу вывозілася ў вялікай колькасці зерне для атрымання валюты на правядзенне індустрыялізацыі. Масавы голад абышоў Беларусь, хаця і тут многія сяляне засталіся бяз хлеба.
Такім чынам, цаною вялізарных ахвяр у 1937 г. у калгасах было абагульнена 96% пасяўной плошчы.
Вынікі індустрыялізацыі і калектывізацыі ацаніць нельга адназначна. Яны былі складанымі і супярэчлівымі.
1. Тэхніка-эканамічнае адставанне ад краін Захаду ў значнай меры было пераадолена.
2. Да 1930 г. знікла безрабоціца.
3. Змянілася ў лепшы бок аблічча гарадоў.
4. Была аднаўлена разбураная гаспадарка, у першую чаргу прадпрыемствы.
5. Дзякуючы працоўнаму энтузіязму насельніцтва Беларусі была створана добрая матэрыяльна-тэхнічная база для далейшага развіцця.
Аднак разам з тым:
1. Была ліквідавана шматукладнасць у эканоміцы. Да канца 30-х гг. у прамысловасці панавала дзяржаўная ўласнасць, былі ліквідаваны рыначныя адносіны і механізмы.
2. Чалавек-працаўнік згубіў эканамічную свабоду.
3. Жосткае планаванне выпуску тавару пазбаўляла свабоды выбару.
4. Калгасы былі пазбаўлены гаспадарчай самастойнасці.
5. Разросся вялікі слой бюракратыі.
6. Калгаснікі з-за адсутнасці пашпартоў былі прывязаны да калгасаў.
БІЛЕТ 4
1. Культура Беларусі ў X—XIII стст.
У цеснай сувязі з працэсам утварэння і станаўлення дзяржаўнасці на Беларусі ў Х—XIII стст. ішло развіццё культуры. Адной з праяў развіцця культуры было прыняцце і распаўсюджванне на Беларусі хрысціянства. Яно пранікла сюды ў IX ст., але афіцыяльнае прыняцце адбылося ў Х ст. Аднак прамых звестак пра крышчэнне Беларусі няма. Царква глыбока пранікла ва ўсе сферы жыцця насельніцтва.
У 992 г. князь Ізяслаў заснаваў у Полацку епархію—царкоўную акругу, якой кіраваў епіскап. Гэта дало магчамасць распаўсюджваць на беларускіх землях пісьменнасць.
Першым датаваным надпісам з'яўляецца надпіс, выкананы на пячатцы князя Ізяслава.
Заслуга стварэння славянскай азбукі і пісьменнасці належыць славянам па паходжанню, візантыйскім царкоўнікам, братам Кірылу і Мяфодзію. У XI ст. у полацкай зямлі пачала асвойвацца складзеная імі для старабалгарскай мовы кірылічная азбука.
Выдатнымі помнікамі пісьменнасці на Беларусі з'яўляюцца так званыя камні Барыса і Глеба, Берасцяныя граматы. Самай ранняй рукапіснай кнігай на Беларусі было Тураўскае евангелле (XI ст.). Вяршыняй мастацкай літаратуры Старажытнай Русі лічаць "Слова аб палку Ігаравым" невядомага аўтара.
Кніжная культура на Беларусі дасягнула сваіх вышынь у творчасці такіх вядомых асветнікаў як Ефрасінні Полацкай, Кірылы Тураўскага, Клімента Смаляціча, Аўрамія Смаленскага.
Ефрасіння Полацкая перапісвала царкоўныя кнігі, а прыбытак ад іх продажу аддавала бедным.
Яна заснавала жаночы і мужчынскі манастыры, якія сталі цэнтрамі асветы ў Полацкім княстве.
Кірыла Тураўскі, епіскап Турава, вёў таксама шырокую пісьменніцкую дзейнасць. Словы і прытчы Тураўскага карысталіся нават пры яго жыцці шырокай папулярнасцю і яго празвалі Златавусам.
Кіеўскі мітрапаліт Клімент Смаляціч много зрабіў для распаўсюджвання пісьменнасці. На жаль, захаваўся толькі адзін яго твор. Гэта "Пасланне Фаме прасвітару".
Прыняцце хрысціянства прывяло да з'яўлення каменнага дойлідства. Яно прадстаўлена ў першую чаргу храмавымі пабудовамі. Гэта царква ў імя Багародзіцы ў Полацку, Сафійскі сабор у Полацку, храмы ў Менску, Пінску і інш. Помнікам ваеннага дойлідства з'яўляецца "Белая вежа" у Камянцы.
Разам з дойлідствам на Беларусі з'явілася выяўленчае мастацтва. Яно прадстаўлена іконамі, фрэскамі, мініяцюрамі, роспісамі сцен храмаў.
Багатай была і пабытовая культура. Беларусы валодалі каля 60 рамёстваў. Асабліва праславіліся полацкія разьбяры і ювеліры.
Такім чынам, культура беларускіх зямель ў Х—XIII стст. развівалася ў цеснай сувязі з культурамі ўсіх славянскіх народаў. Моцны ўплыў на яе развіццё аказвалі Візантыя і Заходняя Еўропа. Беларусы ўпісвалі вельмі яркую старонку ў міравую і агульнаеўрапейскую культуру.
2. Новая эканамічная палітыка ў БССР.
У перыяд грамадзянскай вайны і ваеннай інтэрвенцыі Савецкі ўрад праводзіў палітыку "ваеннага камунізма", але ў 1921 г. пачаўся пераход да новай эканамічнай палітыкі (НЭП).
НЭП павінен быў забяспечыць значны ўздым эканомікі краіны. У 1921 г. быў зроблены першы практычны крок: харчовая развёрстка замянялася харчовым падаткам. Але гэта ў большай ступені было прапагандысцкім крокам:
1) харчпадатак 1921 г. для БССР вызначаўся ў памерах большых, чым развёрстка 1920 г;
2) хлеб прадаваць напачатку забаранялася, а абмен яго на прамысловыя тавары па істотна завышаных цэнах быў невыгадным.
Таму НЭП уяўляў сабой не дакладна распрацаваную праграму, а шэраг "адступленняў" у мэтах прыстасавання бальшавіцкіх улад да рэальна існуючых абставін.
НЭП пачаўся з сельскагаспадарчай палітыкі, паступова развіўся ў палітыку фінансавай стабілізацыі і ўрэшце вызначыўся як палітыка прамысловая.
У сферы прамысловасці НЭП выявіўся ў наступным:
1. Дэцэнтралізацыя кіравання вытворчасцю.
2. Дапускаліся прыватная, змешаная, кааператыўная і дзяржаўная формы ўласнасці.
3. Дазваляліся прыватны гандаль і прадпрымальніцтва.
4. Работа дзяржаўных прадпрыемстваў пераводзілася на гаспадарчы разлік.
5. Ліквідавалася ўраўнілаўка ў аплаце працы рабочых.
6. Адмяніліся бесплатныя паслугі і картачная сістэма.
7. З'яўлялася матэрыяльная зацікаўленасць у выніках працы.
8. Фінансавая стабілізацыя.
9. Дэнацэналізацыя прадпрыемстваў.
У сферы сельскагаспадарчай вытворчасці НЭП выявіўся ў:
1) замене харчовай развёрсткі харчовым падаткам;
2) дазволе арэнды зямлі і найму рабочай сілы;
3) праве сялян распараджацца лішкамі сваёй працы;
4) свабодзе выбару формаў землекарыстання.
Развіццё эканомікі Беларусі ва ўмовах НЭПа мела істотныя вынікі. Аб'ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў у 1927 г. даваенны ўзровень. Свабода гандлю дазволіла палепшыць эканамічную сітуацыю. Грашовая рэформа 1922—1924 гг. некалькі стабілізавала фінансавае становішча.
Але НЭП выявіў шэраг супярэчнасцей і недахопаў:
1. Узмацненне падатковага прэсу на сярэднія і заможнія слаі сялянства непазбежна вяло да драблення гаспадарак і змянення вагі таварнай прадукцыі.
2. Моцная залежнасць БССР ад хлебавытворчых раёнаў СССР выклікалі рост цэн на збожжа і змяншэнне колькасці хатняй жывёлы.
3. Цэны на сельскагаспадарчыя прадукты не былі збалансаваны з цэнамі на прамысловыя тавары.
НЭП стымуляваў сацыяльнае расслаенне грамадства, у чым бальшавікі бачылі пагрозу ажыццяўленню сваіх мэт. 3 усталяваннем асабістай улады Сталіна НЭП быў згорнуты.

Комментариев нет: