вторник, 7 августа 2007 г.

Билеты по Истории Беларуси

отзывы и пожелания: TheRaven@tut.by
БІЛЕТ 13
1. Беларусь у вайне 1812 г.
Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржа-вы да вайны.
Пачынаючы вайну, маючы вопыт вядзення ваенных кампаній, Напалеон разлічваў у адным рашучым прыгранічным баі разбіць рускую армію і адкрыць шлях у цэнтр Расіі. Галоўнай палітычнай мэтай ён ставіў захоп Масквы. Рускае камандванне не мела адзінага плана вядзення вайны. Перавага сіл была на баку французаў (444 тыс. чалавек супраць 227 тыс.). На працягу 1,5 года Напалеон, завяраючы Аляксандра І у сваіх мірных мэтах, тайком канцэнтраваў ваенныя сілы на граніцы з Расіяй. Ён ду-маў, што яму хопіць 1—2 месяцаў, каб разграміць Расію.
У чэрвені 1812 г. Напалеон сам выбраў месца для навядзен-ня мастоў і фарсірвання р. Нёман, па якой праходзіла граніца. Пераправа французскіх войск праходзіла ноччу з 11 на 12 чэр-веня па збудаваных мастах. Армія Напалеона ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы без аб'яўлення вайны.
Напалеон абнадзейваў мясцовую шляхту магчымасцю аднаўлення іх ранейшай дзяржавы. Быў створаны Часовы ўрад ВКЛ. Выконваючы загад Напалеона, Часовы ўрад выдаў рас-параджэнне аб наборы 10 тыс. рэкрутаў і аб фарміраванні ча-тырох палкоў кавалерыі з поўным забеспячэннем за кошт насельніцтва. Напалеон хацеў ператварыць Беларусь у тыла-вую базу сваёй арміі. Ён загадаў будаваць прадуктовыя скла-ды ў Мінску, Барысаве, Смаргоні і іншых гарадах. Часовы ўрад павінен быў забяспечваць армію Напалеона ўсім неабходным.
Становішча для Беларусі было складаным. На ўсім шляху адступлення рускіх армій адбываліся жорсткія баі (пад Коб-рынам, Мірам, Салтанаўкай, Полацкам і інш.).
Новая ўлада яшчэ больш павялічыла на сваю карысць паборы з сялян. Вядомы партызанскія атрады вёсак Стара-селле, Мажаны, Кляўкі ў Барысаўскім, Жарцы ў Полацкім паве-
тах і інш Для аховы складоў, камунікацый і для барацьбы з партызанамі французскае камандванне вымушана было трымаць у Беларусі амаль 30 тыс. салдат і афіцэраў. У пачатку верасня 1812 г. Напалеон уступіў у Маскву, але ужо ў кастрычніку расійская армія вымусіла яго пакінуць горад і адступіць па смаленскай дарозе. Адначасова перайшлі ў наступ-ленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14-16 лістапада 1812 г. пры пераправе праз р. Бярэзіну каля в. Студзёнка, Напалеон згубіў больш як 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне ператва-рылася ў бязладныя ўцёкі. Ад смерці і плену спаслося каля 30 гыс. французаў—усё, што засталося ад быўшай "вялікай" арміі.
Напалеон пакінуў армію ў Смаргоні і ад'ехаў у Парыж. Гэта вайна прынесла вялікія спусташэнні Беларусі: былі разбураны многія населеныя пункты, на 1/2 скарацілася коль-касць жывёлы, зменшыліся пасяўныя плошчы. Беларусам па-ход Напалеона каштаваў 1 млн. чалавек.
2. Удзел БССР у заснаванні і дзейнасці ААН. Міжна-родныя сувязі Рэспублікі Беларусь на сучасным этапе.
ААН—гэта міжнародная арганізацыя дзяржаў, створаных у мэтах падтрымання і ўмацавання міру, бяспечнасці і развіцця супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Устаў ААН быў распрацава-ны на канферэнцыі ў Думбартан-Оксе ў 1944 г. прадстаўнікамі СССР, ЗША, Вялікабрытаніі і Кітая. Ён быў падпісаны 26 чэрвеня 1945 г. дзяржавамі-удзельнікамі канферэнцыі ў Сан-Францыс-ка і ўступіў у дзеянне 24 кастрычніка 1945 г. Штаб—кватэрай ААН з'яўляюцца Генеральная Асамблея ААН, Савет бяспечнасці. Эканамічны і Сацыяльны савет, Савет па апецы, Міжнародны
суд і Сакратарыят. Членства ў АНН не прывяло да істотных змен у становішчы рэспублікі. Удзел дэлегацыі БССР у рабоце ААН з самага пачатку прыняў фармальны характар. Яна фактычна з'яўля-лася часткай дэлегацыі СССР. Ва ўмовах сталінскага рэжы-му ўся знешнепалітычная дзейнасць была манапалізавана саюзным урадам.
Але членства Беларусі ў складзе ААН аб'ектыўна адыгрывала станоўчую ролю. Яно садзейнічала развіццю міжнародных сувязей і кантактаў, набыццю дыпламатычнага вопыту і культу-ры. Па шэрагу важных праблем дэлегацыя БССР выступала з прапановамі і праектамі рэзалюцый. У прыватнасці, па яе пра-панове ў 1946 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалю-цыю "Аб выдачы і пакаранні ваенных злачынцаў".
У 1946 г. Беларусь прымала ўдзел у Парыжскай мірнай канферэнцыі, дзе актыўна выступала ў абмеркаванні тэрыта-рыяльных і рэпарацыйных пытанняў у пасляваеннай Еўропе. 10 лютага 1947 г. міністр замежных спраў БССР К.В. Кісялёў падпісаў у Парыжы дагавор аб міры з былымі саюзнікамі фа-шысцкай Германіі—Балгарыяй, Італіяй, Румыніяй, Венгрыяй і Фінляндыяй.
У перыяд з 1944 г. па 1955 г. БССР падпісала 30 дагава-роў, пагадненняў і канвенцый. Аднак рэальнай самастойнасці ў міжнародных справах беларускія дыпламаты не мелі. У большасці сваёй яны павінны былі выступаць у падтрымку маскоўскіх прапаноў.
Больш спрыяльныя магчымасці для ажыццяўлення міжна-роднай дзейнасці БССР узнікаюць у другой палове 50-х гг. У 1958 г. было адкрыта пастаяннае прастаўніцтва Беларускай ССР пры ААН. Па-ранейшаму Беларусь адстойвала ў ААН лінію на ўмацаване міру і бяспекі, развіццё раўнапраўнага міжнароднага супрацоўніцтва. К сярэдзіне 80-х гг. БССР падпісала больш за 160 дагавароў і пагадненняў. Гэта яскрава сведчыла аб умацаванні міжнароднага аўтарытэту рэспублікі.
Больш цесныя сувязі БССР падтрымлівала з краінамі-ўдзельніцамі Савета Эканамічнай Узаемадапамоп (СЭУ).
І тым не менш, галоўным вынікам змен, якія адбыліся ў знешнепалітычным жыцці Беларусі пасля другой сусветнай вай-ны, з'явіўся выхад праз членства ўААН на шырокую міжнародную арэну. На жаль, дзейнасць дэлегацыі БССР насіла несамастой-ны, абмежаваны характар. Яна нават была ў ліку нямногіх краін, якія не падтрымалі патрабавання большасці аб выпадзе савецкіх войск з Афганістана.
Распад СССР паклаў пачатак прынцыпова новаму этапу ў міжнародным жыцці Беларусі.
Статус дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Беларусь быў прызнаны міжкародным згуртаваннем.
Рэспубліку Беларусь па стану на 1944 г. прызналі 125 краін свету, са 100 з іх былі ўстаноўлены дыпламатычныя адносіны. Беларусь стала паўнапраўным удзельнікам Нарады па бяспе-цы і супрацоўніцтву ў Еўропе, членам Міжнароднага валютнага фонду, Сусветнага банка рэканструкцыі і развіцця.
Атрымаўшы незалежнасць, Беларусь стала праводзіць са-мастойны знешнепалітычны курс, асабліва ў межах дзейнасці ААН. Беларусь удзельнічае ў рабоце Генеральнай Асамблеі ААН, у рабоце розных камісій і камітэтаў. Прэзідэнт РБ А.Р. Лука-шэнка ў 1995 г. удзельнічаў у сустрэчы на вышэйшым узроўні ў Капенгагене (Данія), дзе была абгрунтавана канцэпцыя аказання ўсебаковай дапамогі ў межах ААН краінам з пераходнай эканомікай, да якіх адносіцца і Беларусь. Пасля міжнароднай экспертызы вынікаў Чарнобыльс-кай катастрофы ААН прыняла рэзалюцыю "Міжнароднае супра-цоўніцтва ў справе змякчэння і пераадолення вынікаў аварыі на Чарнобыльскай атамнай электрастанцыі", дзе было вырашана аказаць па лініі ААН міжнародную дапамогу Беларусі.
У апошнія гады Беларусь выступае ў ліку сааўтараў па рэзалюцыях аб разброенні, умацаванні мер даверу, праве народаў на жыццё ва ўмовах міру. Яна з'явілася ўдзельнікам амаль 160 дзеючых міжнародных пагадненняў і актаў. У "Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР" было аб'яўлена, что Беларусь мае мэту зрабіць сваю тэрыторыю бяз'ядзернай зонай, а рэспубліку—нейтральнай дзяржавай, гэта значыцца дзяржавай, знешнепалітычны курс якой характарызуецца няўдзелам ва ўзброеных канфліктах і войнах.
Згодна з гэтым курсам за межы краіны ў 1996 г. поўнасцю была вывезена ядзерная зброя. Беларусь стала першай у свеце краінай, якая добраахвотна адмовіліся ад валодання ядзернай зброяй.
Беларусь падтрымлівае сувязі з замежнымі краінамі у галіне навукі і культуры. Каля 30 інстытутаўАН Беларусі і звыш 90 навукова-даследчых устаноў розных краін ажыццявілі сумесную распрацоўку больш за 70 навуковых праблем і асобных тэм па розных галінах ведаў.
Беларусь праводзіць курс на ўмацаванне эканамічнага ўзаемадзеяння СНД, хутчэйшае фарміраванне ўсходнееўра-пейскага рынку, стварэнне ўмоў для паступовай інтэграцыі яго з Еўрапейскім супольніцтвам і ўтварэнне агульнага рынку Еў-ропы. Удзяляецца ўвага развіццю двухбаковых эканамічных адносін з еўрапейскімі дзяржавамі. Такім чынам, Рэспубліка Беларусь уносіць уклад у справу міру і сацыяльнага прагрэсу, узаемапаразумення паміж народамі. БІЛЕТ 14
1. Сацыяльна-эканамічнае развіццё Беларусі ў пер-шай палове XIX ст.
У выніку трох падзелаў Рэчы Паспалітай (1772 , 1793, 1795 гг.) Беларусь яказалася ў складзе Расійскай імперыі. У першай палове XIX ст. тут адбываліся агульныя для ўсёй імперыі пра-цэсы, якія вялі да распаду феадальна-прыгонніцкай сістэмы.
Узнікалі адносіны новага, кат'талістычнага тыпу. Пра гэта сведчылі поспехі прамысловасці: узрасла колькасць мануфак-тур, на многіх з іх пачала выкарыстоўвацца вольнанаёмная пра-ца. Пачатак фабрычнай вытворчасці на Беларусі быў паклад-зены ў 20-я гг. XIX ст. У 1825—1827 гг. былі ўсталяваны пара-выя рухавікі на суконных прадпрыемствах у мястэчках Косава Слонімскага павета і Хомск Кобрынскага павета.
Найбольш распаўсюджанымі былі прадпрыемствы па пе-раапрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны: вінакурныя, цук-ровыя, мукамольныя.
Такім чынам, у канцы 50-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 549 вотчынных і капіталістычных прадпрыемстваў.
Змены адбываліся таксама і ў беларускай вёсцы. Сельс-кая гаспадарка ўсё больш звязвалася з рынкам. Павялічвалася плошча ворыўных зямель. Пашыраліся пасевы тэхнічных куль-тур. У асабістых памешчыцкіх гаспадарках выкарыстоўваліся розныя сельскагаспадарчыя машыны і прылады, сартавое на-сеннне, распаўсюдзіліся пасевы новых культур.
Паступова сталі вылучацца рэгіёны, якія ў пэўнай ступені спецыялізаваліся на вытворчасці льну, бульбы, на авечкагадоўлі, на вытворчасці цукровых буракоў і г.д.
Аднак прагрэсіўныя змены ў эканоміцы стрымліваліся па-наваннем феадальнай сістэмы, існаваннем прыгоннага права.
Сацыяльныя, а таксама нацыянальна-рэлігійныя супярэч-насці ўзмацнілі сялянскі рух. Шэраг хваляванняў адбыўся ў Ашмянскім, Вілейскім, Дзісенскім паветах і інш.
Гэта прымусіла царызм праводзіць на Беларусі больш гнуткую сацыяльна-эканамічную палітыку і рабіць спробы па вырашэнню аграрнага пытання.
У 1840—1857 гг. праводзілася рэформа сярод дзяр-жаўных сялян. Амаль усе казённыя маёнткі здаваліся ў арэнду прыватным асобам, і таму становішча гэтых сялян практычна не адрозніваласу ад становішча памешчыцкіх прыгонных. Ідучы на рэформу, урад хацеў зняць сацыяльную нгпружанасць.
Iніцыятарам рэформы быў міністр дзяржаўных"маёмасцей граф П.Д. Кісялёў. У 1839 г. былі падпісаны законы аб новай сістэме кіравання і люстрацыі (перыядычнае апісанне дзяржаў-най маёмасці) дзяржаўных маёнткаў у заходніх губернях.
На губернскім узроуні ствараліся палаты, а яшчэ ніжэм—акруговыя ўпраўлені дзяржаўных маёмасцей. У ходзе люстрацыі змяншаліся павіннасці сялян і павялічваліся іх зямельныя надзелы.
Указамі 1844/1845 гг. сяляне казённых маёнткаў пераводзіліся з паншчыны на аброк. На месцах ствараліся сельскія грамады з выбарным кіраваннем. Аднак мэты рэформы Кісялёва пры захаванні дзяржаўнай феадальнай сістэмы не маглі быць дасягнуты ў поўнай ступені.
Сутнасць інвентарнай рэформы зводзілася да рэгулявання памераў надзелаў і павіннасцей памешчыцкіх сялян і замаца-зання іх гранічных узроўняў у абавязковых інвентарах. Фак-тычна была нададзена сіла закону тым павіннасным адносінам, якія склаліся на гэты час.
Нягледзячы на абмежаванасць, незавершанасць і непасля-цоўнасць інвентарнай рэформы, абавязковыя інвентары афіцыйна ставілі мяжу памешчыцкай уладзе і адкрывалі некаторыя легальныя магчымасці для адстойвання сялянамі сваіх інтарэсаў. Такім чынам, канец XVIII—першая палова XIX ст. адзначаны працэсамі разлажэння феадальна-прыгонніцкай сістэмы гаспадарання на Беларусі і у Расійскан імперыі у цэлым. Змены адбываліся ў прамысловасці і сельскай гаспадарцы. Назіраўся хуткі рост гарадоў як гандлёва-прамысловых цэнтраў. К сярэдзіне XIX ст. на Беларусі налічвалася 40 гарадоў і 300 мястэчак. Аднак у гэты час яны яшчэ не сталі цэнтрамі прамысловасці, у іх працягвалі развівацца гандаль і рамяство. Рэфоромы 40—50-х гг. XIX ст. стваралі лепшыя ўмовы для развіцця таварна-грашовых адносін, але яны н. закраналі ас-нрў феадальных парадкаў.
2. Супярэчнасці і дасягненні ў грамадска-палітычным жыцці БССР у другой палове 50-х—першай палове 80-х гг.
У 1953 г. памёр I. Сталін. Нарэшце, быў спынены махавік рэпрэсій. Пачатая лібералізацыя і аздараўленне маральна-палітычных абставін у краіне выклікалі вялікія надзеі ў грамад-стве на хуткія перамены. У БССР шырокія памеры набыла рэабілітацыя ахвяр культу асобы Сталіна. Ажыццяўляліся рэ-формы, накіраваныя на ўдасканаленне палітычнай сістэмы і дэмакратызацыю. У 1957 г. была прынята пастанова па паляпшэнню дзейнасці Саветаў.
Але прагрэсіўныя з'явы ў грамадска-палітычным жыцці не былі працяглымі і скончыліся тым, што ў II палове 60-х гг. узмацніліся кансерватыўныя тэндэнцыі. На змену "адлізе" прыйшла эпоха "застою". Убачыўшы безвыніковасць хуткага "скачка ў камунізм", кіраўніцтва дзяржавы вылучыла канцэп-цыю развітога сацыялізму. Велічны размах набылі шматлікія ідэалагічныя кампаніі. Але пры адсутнасці дэмакратычных сва-бод і ўзмацненні партыйнага бюракратызму ўсё гэта выкліка-ла апатыю і песімізм у народа.
КПБ, як адзіная частка КПСС, не была самастойнай. Партыйныя органы не выконвалі палітычных функцый, а былі вышэйшымі дзяржаўнымі органамі.
Такім чынам, хаця ў палітычнай сістэме БССР існавалі Саветы, прафсаюзы, камсамол і іншыя грамадскія арганізацыі, фактычна ўсё замыкалася на Кампартыі.
Вельмі супярэчліва праводзілася нацыянальная паліты-ка. 3 сярэдзіны 60-х і да канца 80-х гадоў нацыянальныя праб-лемы развіцця Беларусі разглядаліся ў агульным кантэксце інтернацыянальнай палітыкі КПСС. Нацыянальнае пытанне вырашалася без ліку спецыфікі беларускага народа.
У галіне адукацыі і культуры палітыка ўлад у БССР у 60—І палове 80-х гг. спрыяла хуткаму росту сярод моладзі і ўсяго насельніцтва, але мала садзейнічала захаванню і развіццю нацыянальнай мовы і культуры.
Што датычыцца рэлігіі, то ў палітыцы ўрада больш прык-метнымі сталі тэндэнцыі верацярпімасці. Але ж насілле дзяр-жавы ў адносінах да рэлігіі і царквы не спынялася. Новая ан-тырэлігійная хваля прыходзіцца на канец 50-х—60-я гады.
Такім чынам, грамадска-палітычнае жыццё ў 50-я—80-я гады было насычана шматлікімі з'явамі і падзеямі.
БІЛЕТ 16
1. Паўстанне 1863 г. у Беларусі. Погляды і дзейнасць К. Каліноўскага.
К. Каліноўскі нарадзіўся ў 1838 г. у в. Мастаўляны Грод-зенскага павета. Яго бацька быў беззямельным шляхціцам,
уладальнікам невялікай мануфактуры. Кастусь скончыў прагім-назію ў Свіслачы, затым юрыдычны факультэт Пецярбургскага ўніверсітэта. На Гродзеншчыне ў 1861 г. ён стварыў рэвалю-цыйную арганізацыю. У 1862 г. ён стаў старшынёй Літоўскага правінцыяльнага камітэта (ЛПК), створанага ў Вільні. ЛПК узаема-дзейнічаў з Цэнтральным нацыянальным камітэтам (ЦНК), які дзейнічаў у Варшаве. ЛПК быў цэнтрам "чырвоных" на Літве і Беларусі.
Адзінага погляду на задачы паўстання супраць царызму не існавала.
Летам 1862 г. К. Каліноўскі, В. Урублеўскі і Ф. Ражанскі арганізавалі выпуск першай ў краіне рэвалюцыйна-дэмакратыч-най газеты "Мужыцкая праўда", якая выходзіла на беларускай мове. Газета прапагандавала ідэю, што ніхто не дасць вольнасці мужыкам, яны самі павінны яе заваяваць. Газета стаяла на сялянскіх пазіцыях. Выйшла ўсяго 7 нумароў. Аднак прамых заклікаў да захопу памешчыцкіх зямель, а таксама да барацьбы за дзяржаўную самастойнасць не было ні ў адным нумары.
Падрыхтоўку і кіраўніцтва ўзброеным паўстаннем на Беларусі і ў Літве ўзначаліў ЛПК.
У 1863 г. без узгаднення з ЛПК пачалося паўстанне ў Польшчы. Варшаўскі ЦНК, які ператварыўся ў польскі нацыянальны ўрад, выдаў Маніфест і два аграрныя дэкрэты, у якіх асвятляліся мэты і праграмы паўстання. Патрабаванні рэва-люцыйных дэмакратаў Літвы і Беларусі і па аграрнаму, і па нацыянальнаму пытаннях поўнасцю былі праігнараваны. Аг-рарнае пытанне вырашалася так, каб прыцягнуцьда паўстання і памешчыкаў, і сялян.
1 лютага 1863 г. ЛПК аб'явіў сябе Часовым урадам Літвы і Беларусі, выдаў Маніфест да насельніцтва з заклікам падтры-маць паўстанне ў Польшчы. Дзеля адзінства баявых дзеянняў, якія ўжо пачаліся, К. Каліноўскі быў вымушаны паўтарыць у сваім Маніфесце праграму, аб'яўленую ў Варшаве.
Адзінага плана дзеянняў у паўстанцаў не было. Назіраліся спробы ўзаемадзеяння атрадаў у асобных губернях, але яны, як правіла, заканчваліся беспаспяхова.
У цэлым на Беларусі сяляне складалі каля 18% сярод удзельнікаў паўстання. Гэтыя даныя не дазваляюць характы-разаваць паўстанне 1863 г. на Беларусі як сялянскае.
На падаўленне паўстання былі сцягнуты вялікія сілы. Рас-правай над паўстанцамі ў Беларусь і Літве кіраваў з мая 1863 г. новы віленскі генерал-губернатар М. Мураўёў. Шэрагам рашу-чых мер, рэпрэсіямі ён прымусіў "белых" памешчыкаў і вышэй-шае духавенства адмовіцца ад падтрымкі паўстання.
У такіх умовах К. Каліноўскі быў запрошаны ў Вільню і ўзначаліў Аддзел кіраўніцтва правінцыямі Літвы, а ў чэрвені 1863 г. яму перадалі паўнамоцтвы камісара Варшаўскага ўрада ў Вільні.
Такім чынам, у руках Каліноўскага сканцэнтравалася ўся паўната ўлады ў паўстанцкай арганізацыі на тэрыторыі Беларусі і Літвы.
Да пачатку верасня 1863 г. у беларуска-літоўскім краі паўстанне было практычна падаўлена.
У 1864 г. Каліноўскі быў выдадзены ўладам. Ваенна-па-лявы суд прыгаварыў яго да расстрэлу, але М. Мураўёў замяніў гэта рашэнне павешаннем, якое адбылося ў сакавіку 1864 г.
Царызм жорстка расправіўся з удзельнікамі паўстання. Паводле афіцыйных даных, 128 чалавек былі пакараны смерцю,
больш 12 тысяч было выслана на катаргу і пасяленне ў Сібір, у арыштанцкія роты.
Нягледзячы на ўсё, паўстанне мела вялікае значэнне. Гэта была барацьба за дзяржаўнасць Беларусі. Упершыню была сфармулявана рэвалюцыйная праграма, якая зыходзіла з інтарэсаў сялян. Але абмежаваная афіцыйная праграма паў-стання прывяла
2. Галоўныя накірункі i даcягненi ў эканамічным развіцці БССР у II палове 50-х—першай палове 80-х гг.
У сярэдзіне 1950-х гг. у свеце разгарнулася навукова-тэхнічная рэвалюцыя, якая таксама закранула СССР, а разам з тым БССР. Пераважнае развіццё атрымалі галіны прамысло-васці, якія вызначалі тэхнічны прагрэс: прыборабудаванне, хімічная. нафтахімічная, радыётэхнічная, паліўна-энергетычная. У 50-я гады ў Мінску ўступілі ў строй падшыпнікавы, гадзінніка-вы, радыятарны заводы, камвольны камбінат, шэраг прадпры-емстваў лёгкай прамысловасці. Але ўжо к канцу 50-х гадоў магчымасці экстэнсіўнага развіцця былі вычарпаны. Спатрэб-уся пошук новых шляхоў стымулявання вытворчасці.
У 1 палове 60-х гадоу была зроблена стаука на развіцце цяжкам прамысловасці. Хуткімі тэмпамі у гэты час развіваліся машынабудаванне і металаапрацоўка. На Мінскім трактарным заводзе з 1963 г. пачалася вытворчасць новага трактара МТЗ-50. Вытворчасць аўтамабіляў была сканцэнтравана на МІнскім аўтамабільным заводзе, на Беларускім аўтамабільным завод-зе ў Жодзіне. Узніклі новыя галіны прамысловасці: радыёэ-лектронная, кабельная, нафтаперапрацоўчая, электратэхнічная, вытворчасць сінтэтычных смол.
Аднак лёгкай прамысловасці ў 60-я гады ўдзялялася недастатковая ўвага, таму хутка вызначалася яе адставанне.
У II палове 50-х гг. павялічылася вытворчасць сельскагаспадарчай прадукцыі, але ў пачатку 60-х гг. ураджайнасць зніжаецца. Істотую небяспеку для сельскай гаспадаркі нанес-ла кампанія па ліквідацыі асабістых гаспадарак. Адмоўна адбілася паспешлівасць у рэарганізацыі МТС.
Пагаршэнне становішча спраў у вытворчасці тавараў масавага попыту і ў сельскай гаспадарцы абвастрыла сацыяльныя канфлікты ў рэспубліцы. У 1965 г. была праведзена эканамічная рэформа і зроб-лена спроба правесці радыкальныя змены ў эканоміцы. Рэ-форма прадугледжвала ўключэнне ў дзеянне таварна-грашо-вых механізмаў—элементаў рыначнай эканомікі. Аднак не прадугледжвалася паслаблення камандна-адміністрацыйных метадаў у кіраўніцтве эканомікай, што з самага пачатку асуд-зіла рэформу на няўдачу. Рэформа не прывяла да кардыналь-ных змен у эканоміцы. Але сітуацыя не была асабліва вбстрай крытычнай, паколькі значная частка экстэнсіўных фактараў яшчэ працягвала дзейнічаць і з улікам гэтага захоўвалася магчымасць падтрымліваць пэўны эканамічны рост да сярэд-зіны 70-х гадоў.
Другая палова 70-х гадоў характарызавалася вялікім раз-махам капітальнага будаўніцтва пры адсутнасці істотных рэ-зерваў будаўнічых матэрыялаў, рабочых рук, вялікім аперад-жэннем у развіцці вытворчасці сродкаў вытворчасці і няўва-гай да вытворчасці прадметаў спажывання. У гэты час зніжа-юцца ўсе асноўныя паказчыкі. 3 сярэдзіны 1970-х гадоў пас-тупова складваецца неўспрымальнасць калгасна-саўгаснай сістэмы да радыкальных змен. Яшчэ большым было адста-ванне ад тэхнічнага ўзроўню прамыслова развітых краін.
Між тым Беларусь у 80-я гады заставалася ў сэнсе за-бяспечанасці харчовымі і прамысловымі таварамі.
Такім чынам, нягледзячы на дасягненнi ў эканамічным развіцці БССР у II палове 50-х—першай палове 80-х гадоў, на мерапрыемствы, якія праводзіліся ў гэты час, жыццё дыктава-ла неабходнасць больш сур'ёзных змен.
БІЛЕТ 15
1. Адмена прыгоннага права ў Беларусі. Буржуазныя рэформы.
Першай і галоўнай з буржуазных рэформаў з'яўляліся адмена прыгоннага права. Пайсці на гэту меру цара Аляксан-дра II прымусілі:
1) усведамленне сацыяльна-эканамічнай і ваенна-тэхнічнай адсталасці краіны, якая асабліва выразна праявілася ў ходзе Крымскай вайны;
2) небяспека хуткага нарартання антыпрыгонніцкага ся-лянскага руху.
Падрыхтоўка сялянскай рэформы пачалася ў 7857 г. А 19лютага 1861 г. Аляксандр II падпісаў "Маніфест" і "Палажэнні" аб вызваленні памешчыцкіх сялян ад прыгоннай залежнасці. Яны атрымалі, хоць і не адразу, асабістую волю, правы чалаве-ка, фармальна незалежнага ад пана. Паколькі памешчык траціў уладу над вёскай, "Палажэнні" прадугледжвалі новы парадак кіравання сялянамі, заснаваны на выбарнасці ніжэйшых служ-бовых асоб. Але функцыі сялянскага самакіравання былі вельмі абмежаваныя. Яны фактычна павінны былі выконваць усё, што патрабавалі ад іх урадавыя чыноўнікі.
Зямля маёнткаў паводле "Палажэнняў" абвяшчалася ўлас-насцю памешчыкаў, якіх закон абавязваў прадаваць сваім бы-лым прыгонным пэўную частку зямлі на адпаведных умовах. Зямельныя надзелы павінны былі вызначацца на аснове доб-раахвотных пагадненняў сялян з памешчыкамі. У выпадках, калі згода не дасягалася, закон устанаўліваў нормы сялянскіх над-зелаў, зыходзячы з інтарэсаў памешчыкаў.
На Беларусі рэформа ажыццяўлялася на падставе Агульна-га і двух Мясцовых палажэнняў. У Магілёўскай і Віцебскай гу-бернях, дзе захавалася абшчыннае землекарыстанне, устанаўлівалі вышэйшыя (4-5 дзесяцін) і ніжэйшыя (1-2 дзесяціны) памеры . сялянскіх надзелаў. Калі да рэформы ў селяніна было больш вышэйшай нормы зямлі, то памешчык меў права адрэзаць лішак на сваю карысць.
У Віленскай, Мінскай і Гродзенскай губернях існавала пад-ворнае землекарыстанне. Сялянам пакідаўся іх дарэформенны надзел. Тут сяляне да правядзення выкупной аперацыі лічыліся часоваабавязанымі і за карыстанне атрыманай зямлёй павінны былі адбываць паншчыну ці плаціць памешчыку аброк.
Свой палявы надзел зямлі сяляне павінны былі выкуп'іць ва ўласнасць.
Па сутнасці селянін плаціў памешчыку і за свабоду, і за зямлю. Выкуп асабістай свабоды быў замаскіраваны шля-хам завышэння цаны на зямлю. Неабходных для выкупу гро-шай у сялян не было, а памешчыкі хацелі атрымаць іх адразу. Таму было вырашана, што сяляне заплацяць 20% адпа-веднай сумы, а астатнія 80% памешчыкам давала дзяржава. Сяляне рабіліся даўжнікамі на 49 гадоў. Акрамя сумы доўгу яны выплачвалі вялікія працэнты за пазыку. У выніку гэтага сялянам прыйшлося заплаціць ў 3 разы больш, чым кашта-вала купленая імі зямля.
Каб памешчыкі не засталіся адразу пасля рэформы без рабочых рук, "Палажэннямі" прадугледжвалася, што выкупіць свае надзелы сяляне могуць не раней, як праз 9 гадоў. Раз-меркаванне зямлі паміж памешчыкамі і сялянамі і абавязкі апошніх замацоўваліся "Устаўнымі граматамі".
Устаноўленыя ўрадам часовыя абавязкі. звязаныя з ад-бываннем паншчыны і выплатай аброку, высокія выкупныя пла-цяжы выклікалі масавае абурэнне сялян. У 1861 г. на Беларусі было зарэгістрыравана 379 выступленняў.
Паўстанне 1863 г. прымусіла царскі ўрад прыняць пэўныя меры. 3 1863 г. былі зніжаны на 20% выкупныя плацяжы, былі спынены часоваабавязаныя адносіны, а сяляне пераводзіліся ў разрад уласнікаў зямлі. Гэта датычылася спачатку заходняй часткі Беларусі, а з лістапада 1863 г. указ быў распаўсюджаны і на ўсходнюю Беларусь. Урад заявіў і аб захаванні на Беларусі і ў Літве сервітутнага права (права сялян на карыстанне пэўнымі ўгоддзямі, найчасцей пашай, якія належалі памешчыкам).
Такім чынам, у цэлым сялянская рэформа 1861 г. садзейніча-ла больш хуткаму развіццю на Беларусі капіталістычных адносін.
У 1867 г. былі пераведзены з аброку на абавязковы выкуп і далучаны да разраду "сялян-уласнікаў" дзяржаўныя сяляне, якія склалі ў гэты час каля 20% сялянскага насельніцтва Беларусі.
У 60-я гады царскі урад правёў шэраг іншых буржуазных рэформаў.
У 1862—1874 гг. была праведзена ваенная рэформа, у
выніку яком замест рэкруцкам сістэмы камплектавання армн ўводзілася ўсеагульная воінская павіннасць, скарачаўся тэрмін службы да 6-7 гадоў.
У 1864 г. (а ў Беларусі толькі ў 1911 г.) пачалося правяд-зенне земскай рэформы, якая прадугледжвала стварэнне ў паветах і губернях выбарных земскіх устаноў для кіраўніцтва мясцовай гаспадаркай, народнай асветай, аховай здароўя. Але на Беларусі гэты закон па палітычных матывах доуга не рас-паўсюджваўся.
У выніку судовай рэформы 1864 г. (а на Беларусі—з 7872 г.) саслоўныя суды былі заменены агульнымі для ўсіх саслоўяў судовымі ўстановамі. Абвяшчалася адкрытасць і незалежнасць суда ад урада. Крымінальныя справы разглядаліся з удзелам прысяжных засядацеляў, якія незалежна ад суддзяў выносілі рашэнне. Міравыя суддзі (ніжэйшая судовая інстанцыя) выбіраліся павятовымі земскімі сходамі. На Беларусі рэформа пачалася ў 1872 г. з увядзення міравых судоў. У сувязі з адсутнасцю зем-стваў міравыя суддзі тут не выбіраліся, а назначаліся міністрам юстыцыі і цалкам залежалі ад яго. Акруговыя суды з прысяжнымі засядацелямі былі ўведзены ў заходніх губернях у 1882 г. Школьная рэформа 1864 г. зыходзіла з прынцыпу ўсеса-слоўнасці адукацыі. У адрозненне ад цэнтральных губерняў Расіі на Беларусі не было земскіх школ і грамадства не дапус-калася да кіраўніцтва школьнай справай. Міністэрства асветы забараніла вучням у навучальных установах размаўляць на род-най (не рускай) мове.
У выніку цэнзурнай рэформы 1865 г. некалькі пашырыліся магчымасці друку.
Гарадская рэформа на Беларусі пачалася ў 7875 г. Яна
засноувалася на прынцыпе усеагульных выбарных органау кіравання ў гарадах паводле маёмаснага цэнзу. Выбарчым правам надзяляліся ўсе плацельшчыкі гарадскіх падаткаў, якія дзяліліся на 3 выбарчыя сходы.
Такім чынам, рэформы 60—70-х гг. былі вельмі непасля-доўныя, супярэчлівыя. Яны забяспечвалі захаванне феадальна-прыгонніцкіх перажыткаў.
2. Дасягненні ў развіцці культуры, навукі і адукацыі ў БССР у другой палове 50-х—першай палове 80-х гг.
Пасля смерці I. Сталіна І асуджэння яго культу ў культур-ным жыцці Беларусі, як і ўсёй краіны, наступіў так званы перы-яд лібералізму, або "адлігі".
Развіццё адукацыі ў 50—60-я гг. характарызавалася спробамі шматлікіх рэформ і рэарганізацый. Так, у 1958 г. было ўведзена васьмігадовае абавязковае навучанне, а ў сярэдняй школе—адзінаццацігадовы тэрмін з абавязковым вытвор-чым навучаннем. У 1964 г. школы зноў былі пераведзены на дзесяцігадовы тэрмін навучання. У 1950—1980-я гг. пачалі працаваць новыя, вышэйшыя навучальныя ўстановы: Беларускі інстытут механізацыі сельс-кай гаспадаркі, Мінскі радыётэхнічны інстытут, Гомельскі і Грод-зенскі дзяржаўны ўніверсітэты і інш. Характэрная рыса навукі II паловы 50-х—першай пало-вы 80-х гг.—развіццё фундаментальных даследванняў. Па-чатак гэтаму паклаў беларускі біёлаг В.Ф. Купрэвіч. БССР мела вялізарны навуковы патэнцыял, на жаль, укараненне распра-цовак у жыццё адбывалася надзвычай марудна.
Развіццё літаратуры з II паловы 50-х гг. вызначалася сцвярджэннем новай плыні. У ваеннай прозе галоўнай тэмай становіцца чалавек на вайне. Вялікі ўклад у развіццё літарату-ры ўнеслі В. Быкаў, А. Адамовіч, I. Мележ, У. Караткевіч і інш. У жанры паэзіі вызначаліся цікавымі творамі П. Броўка, П. Пан-чанка, П. Глебка, Н. Гілевіч, Р. Барадулін. Беларуская драматургія папоўнілася выдатнымі п'есамі К. Крапівы, А. Макаёнка, А. Дударава.
Шырокай папулярнасцю карысталіся фільмы беларускіх рэжысёраў. Напрыклад, "Бацька", "Альпійская балада", "Мас-ква-Генуя" і інш.
Шырокую вядомасць набыў Беларускі дзяржаўны тэатр оперы і балета. Высока ацэнены былі оперы "Алеся" Я. Цікоц-кага, "Зорка Венера" Ю. Семянякі, балетА. Пятрова "Стварэн-не свету" пастаноўкі В. Елізар'ева і інш.
У папулярызацыі беларускай музыкі вялікую ролю сыг-раў ансамбль "Песняры", потым "Сябры", "Верасы".
3 пачатку 1960-х гадоў пачынаецца абнаўленне беларус-кага мастацтва. БССР перажывала сваеасаблівы культурны ўздым.
Дамініруючай тэндэнцыяй у мастацтве стаў манументалізм. У Беларусі з'яўляюцца выдатныя мемарыяльныя комплексы—"Хатынь" (С. Селіханаў), "Прарыў" (А. Анікейчык), "Брэсцкая крэпасць-герой" (А. Кабальнікаў), Курган Славы (А. Бембель, А. Арцімовіч).
У II палове 50-х—80-я гг. узнікаюць новыя гарады: Наваполацк, Светлагорск, Салігорск.
Імкліва развіваецца радыё, кіно, тэлебачанне. Аднак пошукі новага часта сутыкаліся з рэальнасцю пал-
ітычнага жыцця, якое вызначала межы дазволенага ў мастацтве. усе-такі галоуная тэндэнцыя развіцця культуры у гэты час была станоўчай.
БІЛЕТ 18
1. Развіццё прамысловасці і сельскай гаспадаркі ў Беларусі ў пачатку XX ст. Сталыпінская рэформа.
3 1909 г. у эканамічным развіцці Беларусі пачаўся новы прамысловы ўздым. Ен быў абумоўлены павышэннем пакупном здольнасці насельніцтва, ростам цэн на сельскагаспадар-чыя прадукты, прытокам капіталаўладанняў у прамысловую вытворчасць.
У гады прамысловага ўздыму павялічылася доля акцыя-нернага капіталу. Напярэдадні першай сусветнай вайны на Беларусі было 34 акцыянерныя прадпрыемствы. Адбываўся рост канцэнтрацыі прамысловай вытворчасці. Дамініруючае становішча на Беларусі займалі галіны, якія спецыялізаваліся на перапрацоўцы мясцовай сыравіны. Найбольш высокія тэмпы развіцця назіраліся ў дрэваапрацоўчай галіне. На працягу 1911—1913 гг. на Беларусі ўзнікла 77 новых дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў. Перш за ўсё развіваліся фанерная, папяро-вая, запалкавая, леса-хімічная вытворчасці. Істотныя зрухі адбыліся ў пачаткуХХ ст. у развіцці вытворчасці шкла і будаўнічых матэрыялаў. Эканамічны ўздым адбіўся і на рабоце чыгуначных майстэрняў, занятых рамонтам рухомага саставу.
Пранікненне замежнага капіталу ў тэкстыльную прамыс-ловасць выклікала з'яўленне новых прадпрыемстваў (льнопра-дзільная фабрыка "Дзвіна" у Віцебску, Высачанская льнопра-дзільная фабрыка). Узніклі першыя фабрыкі ў гарбатна-абут-ковай вытворчасці (абутковая фабрыка "Арол").
Такім чынам, прамысловасць Беларусі ў пачатку XX ст. зрабіла крок наперад. Але тут па-ранейшаму захоўваўся ад-носна нізкі ўзровень фабрычнай вытворчасці і канцэнтрацыі прамысловасці. Характэрным для Беларусі было пераважнае размяшчэнне фабрычна-заводскай прамысловасціў сельскай гаспадарцы.
У пачатку XX ст. адбыліся змены ў развіцці сельскай гаспадаркі. Яны былі звязаны з правядзеннем Сталыпінскай аграрнай рэформы, якая падштурхнула развіццё капіталізму ў сельскай гаспадарцы.
Да пачатку XX ст. галоўнымі формамі землеўладання на Беларусі з'яўляліся дваранскае, надзельнае сялянскае і дзяр-жаўнае.
Асновай гаспадаркі пераважнай большасці сялян заставаліся надзельныя землі, якімі яны не маглі распараджацца так, як хацелі. Негатыўна ўплывалі на развіццё капіталізму ў вёсцы шматлікія перажыткі прыгонніцтва: сервітуты, абшчына, адработкі, цераспа-лосіца, шматлікія падаткі і павіннасці, якія мелі саслоўны характар.
Пад уплывам росту незадавальнення сялянства царскі ўрад прызнаў непазбежным правядзенне ў вёсцы рэформы. Ініцыятарам і кіраўніком пераўтварэнняў выступіў прэм'ер-міністр унутраных спраў А.А. Сталыпін. Асноўнымі мэтамі рэформы былі:
1) забяспечыць умовы для больш хуткага развіцця капіталізму на вёсцы, а значыць, развіцця эканомікі ў цэлым у краіне;
2) раскалоць вёску, стварыўшы клас сельскай буржуазіі і такім чынам паставіць перашкоду на шляху рэвалюцыйнага руху.
Сталыпінская рэформа мела наступныя накірункі:
1) разбурэнне сялянскай абшчыны і перадача зямлі ў асабістую сялянскую ўласнасць;
2) стварэнне водрубаў і хутароў;
3) перасяленчаская палітыка.
Усе гэтыя меры азначалі пераход ад прускай да амеры-канскай мадэлі землекарыстання.
1. Указ ад 9 лістапада 1906 г. дазваляў кожнаму гаспада-ру па яго жаданню выйсці з абшчыны і замацаваць у асабістую ўласнасць сваю надзельную зямлю. Санкцыю на гэта павінен быў даць агульны сход сельскай грамады на працягу аднаго месяца з часу падачы заявы.
2. Селяніну, што выходзіў з абшчыны, дазвалялася патра-баваць выдзялення зямлі ў адным участку без пераносу сядзьбы (водруб} альбо з пераносам сядзьбы (хутар). Такім чынам, вы-рашалася пытанне аб ліквідацыі цераспалосіцы, якая пераш-каджала прагрэсу сялянскай гаспадаркі. А па ўказу ад 29 мая 1911 г. землеўпарадкавальныя камісіі прымусова пачалі выдзя-ляць сялянам зямлю ў адным участку, штурхаючы іх да перасялення на хутары.
3. Адначасова праводзілася перасяленне беззямельных і малазямльных сялян у Сібір і іншыя ускраінныя раёны імперыі. Сяляне, якія пажадалі ў сувязі з малазямеллем перасяліцца за Урал, атрымоўвалі невялікую суму "пад'ёмных" і ссуды на абустройства.
У цэлым рэформа развярнулася ў спрыяльных умовах. У Еўропе закончыўся сельскагаспадарчы крызіс, пачалі хутка расці цэны на хлеб. 3 1907 г. Былі адменены выкупныя плацяжы. Ураджайныя гады дазвалялі сялянам прадаваць лішкі хлеба. Такім чынам, якія ж былі вынікі рэформы? За 10 год ажыццяўлення рэформы на надзельнай, казённай і купленай банкам зямлі ў пяці заходніх губернях было створана больш за 12,8 тыс. хутароў. Працэнт створаных на Беларусі хутароў быў вышэйшы, чым у Расіі: 12% супраць 10%. За 1906—1914 гг. з пяці заходніх губерній перасялілася 368 тыс. чалавек, праўда, 11% з іх вярнуліся назад. Рэформа ў значнай ступені садзейнічала развіццю капіталістычных адносін у сельскам гас-падарцы Беларусі. Паскорыўся працэс распаду феадальнай і росту буржуазнай зямельнай уласнасці. Істотна ўзрасла тэхнічная ўзброенасць памешчыцкіх і часткі заможных сялянскіх гаспадарак.
Нягледзячы на многія станоўчыя вынікі Сталыпінскай аграрнай рэформы, яна так і не змагла вырашыць аграрнае пы-танне і прадухіліць выспяванне новай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.
2. Карэнныя змены ў грамадска-палітычным жыцці краіны ў другой палове 80-х—пачатку 90-х гг. Дэмакра-тызацыя і шматпартыйнасць.
У пачатку 80-х гг. сталі відавочнымі праявы крызісаў са-вецкай таталітарнай сістэмы. Спыніць іх метадамі, якія склаліся ў гады сталінска-брэжнеўскага кіраўніцтва, было нельга. Па-даў давер да сістэмы, партыйнага і дзяржаўнага кіраўніцтва. Тупіковасць савецкага грамадства праяўлялася па ўсіх накірун-ках. Неабходна была ломка гэтай сістэмы, і яна пачалася ў II палове 80-х гг.
Новым кіраўніком ЦК КПСС М.С. Гарбачовым быў узяты курс на паскарэнне сацыяльна-эканамічнага развіцця і дэмак-ратызацыю палітычнага жыцця, які атрымаў назву перабудовы.
Важным крокам на шляху пашырэння ролі мас у жыцці грамадства з'явілася прыняцце Закона БССР "Аб народным абмеркаванні важных пытанняў дзяржаўнага жыцця Беларус-
кай ССР", які быў зацверджаны ў 1988 г. У 1989 г. адбыліся выбары народных дэпутатаў СССР, якія ўпершыню праходзілі як свабодныя і альтэрнатыўныя.
У 1990 г. па новаму выбарчаму закону былі праведзены выбары народных дэпутатаў ў Вярхоўны і мясцовыя Саветы народных дэпутатаў Беларусі, аднак ва ўмовах аднапартыйнасці большасць месцаў атрымалі прыхільнікі КПБ. У Вярхоўным Савеце была ўтворана парламенцкая апазіцыя—група дэпу-татаў, чые погляды не супадаюць ці супярэчаць думкам дэпу-
тацкай большасці. Яна была прадстаўлена Беларускім народ-ным фронтам "Адраджэнне".
Адным з рэальных дасягненняў палітыкі перабудовы II пал. 80-х гг. стала галоснаць—магчымасць адкрыта выказваць сваю думку. У Беларусі пачала фарміравацца шматпартый-насць—утварэнне розных рухаў, саюзаў, палітычных партый, грамадскіх арганізацый і аб'яднанняў. Шматпартыйнасць свед-чыла аб дэмакратызацыі грамадства.
Але фарміраванне шматпартыйнасці праходзіла цяжка і было немагчыма без пазбаўлення ўсеўладдзя Камуністычнай партыі.
У 1990 г. быў прыняты Закон СССР "Аб грамадскіх аб'яднаннях".
На рубяжы 80—90-х гг. узнікла больш 10 палітычных партый. Складванне шматпартыйнасці азначала канец манаполіі КПБ—КПСС на ўладу. Бесперспектыўнай аказалася спроба рэфарма-вання Кампартыі ў напрамку яе дэмакратызацыі і пераўтварэння ў партыю парламенцкага тыпу.
26 жніўня 1991 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў закон "Аб дэпартызацыі органаў дзяржаўнай улады і кіравання Беларус-кай ССР, дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў, арганізацый і ўласнасці Камуністычнай партыі Беларусі" і пастанову "Аб ча-совым прыпыненні дзейнасці КПБ—КПСС на тэрыторыі БССР". У лютым 1993 г. часовае прыпыненне дзейнасці КПБ—КПСС Вярхоўным Саветам было адменена.
На канец 1993 г. партыі і рухі на Беларусі ўяўлялі сабой ужо шырокі спектр: ад прыхільнікаў сацыялістычнага да капіта-лістычнага разіцця. На пачатак 90-х гг. у Беларусі дзейнічалі Беларускі народны фронт (БНФ), Нацыянальна-дэмакратыч-ная партыя Беларусі, Партыя народнай згоды, Аб'яднаная дэ-макратычная партыя Беларусі, Беларуская сялянская партыя, Беларуская сацыял-дэмакратычная грамада, Беларуская хры-сціянска-дэмакратычная злучнасць і інш. У 1994 г. афіцыяльна было зарэгістрыравана 29 палітычных партый і 7 палітычных рухаў, якія дзейнічалі на Беларусі.
Такім чынам, пераход да шматпартыйнасці ў рэспубліцы адбыўся ў асноўным на працягу 1990—1994 гг.
У 1990 г. Вярхоўны Савет БССР прыняў Дэкларацыю аб дзяржаўным суверэнітэце рэспублікі, а ў 1991 г. надаў Бела-рускай ССР новую назву—"Рэспубліка Беларусь". У сакавіку 1994 г. прынімаецца канстытуцыя Рэспублікі Беларусь. Згодна з ёй упершыню ў Беларусі была ўведзена прэзідэнцкая фор-ма кіравання. Першым Прэзідэнтам РБ быў абраны А.Р. Лукашэнка.
Такім чынам, у грамадска-палітычным жыцці Беларусі ў II па-лове 80-х—першай палове 90-х гг. адбыліся вялікія змены.
Яны былі звязаны са з яуленнем шматпартыйнасці, дэмакраты-зацыяй жыцця і, як вынік усяго гэтага,—набыццё суверэнітэту Рэспублікай Беларусь.
БІЛЕТ 17
1. Культура Беларусі ў XIX ст.
У культурным развіцці Беларусі ў XIX ст. назіралася шмат новых з'яў і працэсаў.
Вызваленчай з'явай першай паловы XIX ст. было пасту-повае фарміраванне беларускай нацыянальнай культуры. Культура беларусаў перажывала ў гэты час перыяд адраджэння.
Завяршаўся працэс пераўтварэння беларускай народнасці ў беларускую нацыю.
Адной з найбольш важных галін духоўнага жыцця ў XIX ст. была асвета. У 1802 г. пачалося правядзенне школьнай рэфор-мы, якая закранула Беларусь. Утвараліся некалькі тыпаў наву-чальных устаноў. Гэта былі аднакласныя прыхадскія вучылішчы, павятовыя вучылішчы і гімназіі. Дзейнічала сетка вучылішчаў пры каталіцкіх кляштарах і базыльянскіх манастырах. У першай чвэрці XIX ст. сістэма асветы на Беларусі, асабліва ў заходняй яе частцы, была значна спаланізавана. Пасля раскрыцця тай-ных таварыстваў у навучальных установах уводзіцца выкладан-не рускай мовы ў якасці абавязковага прадмета. Польская гісто-
рыя замяняецца гісторыяй Расіі. Усяго ў пачатку 60-х гг. XIX ст. на Беларусі налічвалася 567 навучальных устаноў.
У II палове 60-х гг. XIX ст. пад уплывам грамадскага руху царскі ўрад вымушаны быў правесці некаторыя рэформы ў галіне асветы. Але іх вынікі на Беларусі былі значна меншыя, чым у цэнтральных губернях Расіі.
У І палове XIX ст. існаваў толькі афіцыйны црук'. Беларускія кнігі калі і выходзілі, дык толькі за мяжой. Але ў 1886 г. пачала выдавацца першая на Беларусі легальная неафіцыйная гра-мадска-палітычная і літаратурная газета "Мінскі лісток", якая адыграла пэўную ролю ў развіцці беларускай нацыянальнай свядомасці.
Навуковае жыццё Беларусі ў І пал. XIX ст. было ў асноў-ным звязана з дзейнасцю выкладчыкаў Віленскага ўніверсітэта, Горы-Горацкага земляробчага інстытута.
Значных поспехаў у сваім развіцці дасягнулі дакладныя навукі, а таксама псторыя, этнаграфія і археалопя. Вялікі уклад у вывучэнне гісторыі і культуры Беларусі ўнеслі браты Тышке-вічы—гісторыкі, заснавальнікі музеяў. У II палове XIX ст. па-шыралася ўсебаковае вывучэнне Беларусі. М. Доўнар-Заполь-скі, М. Любаўскі, М. Уладзімірскі-Буданаў і інш. сабралі і апу-блікавалі вялікі фактычны матэрыял па гісторыі свайго народа. Навукоўцы цікавіліся беларускай народнай культурай—песня-мі, казкамі, легендамі.
Выдатным літаратарам Беларусі ў першыя дзесяцігоддзі XIX ст. быў Адам Міцкевіч. Хоць і напісаны былі яго творы на польскай мове, ён выкарыстоўваў тэмы і вобразы беларускага фальклору, сюжэты беларускай гісторыі.
Характэрнай з'явай беларускай літаратуры 1 пал. XIX ст. было з'яўленне ананімных твораў ("Гутарка Данілы са Сцяпа-нам", "Вось які люд стаў" і інш.). Значны ўклад у развіццё беларускай літаратуры ўнеслі Я. Баршчэўскі, Ул. Сыракомля, В. Каратынскі, П. Багрым, В. Дунін-Марцінкевіч і інш. Вядомымі беларускімі пісьменнікамі II пал. XIX ст. былі Ф. Багушэвіч, Я. Лучына, А. Гурыновіч і інш.
У XIX ст. найбольш масавымі відамі мастацтва становяцца тэатр і музыка. У пачатку XIX ст. тэатральныя калектывы дзейнічалі ў Вільні (трупа Мараўскага), Гродне (тэатр Саламеі Дзешнер), Мінску (трупа Кажынскага). У сярэдзіне 50-х гг. дзейнічалі так званыя "аб'язныя" трупы і пастаянныя руска-польскія тэатры і тэатральныя дырэкцыяй. Значнай падзеяй у тэатральным жыцці Беларусі стала ўзнікненне першай беларускай трупы В. Дуніна-Марцінкевіча. У II палове XIX ст. на Беларусі развіваліся розныя формы народнага тэатра (народная драма, батлейка).
3 тэатрам цесна звязана музычнае мастацтва. Музыка гу-чала ў салонах мясцовай шляхты, яе выкладалі ў навучальных установах, адбываліся сольныя і аркестравыя канцэрты, музыч-ныя спектаклі. На Беларусі добра ведалі творы заходнееўрапейскіх кампазітараў. У той час сусветнай славай карысталіся творы беларускіх кампазітараў М.К. Агінскага, С. Манюшкі і інш. У II палове XIX ст. вялікае значэнне набыла дзейнасць музычных таварыстваў. Адкрываліся музычныя навучальныя ўстановы.
Выдатных дасягненняў дабілася выяўленчае мастацтва. Вялікую ролю ў яго развіцці ў пачатку XIX ст. адыграла Віленская школа жывапісу. У другой палове XIX ст. асноўнае месца ў вы-яўленчым мастацтве займаў рэалістычны жанр, звязаны з імёнамі К. Альхімовіча, Н. Сілівановіча, А. Гараўскага, I. Хруцкага і інш.
Станоўчыя змены адбываліся ў архітэктуры Беларусі. Назіраўся значны рост будаўнічай дзейнасці. Асноўным архітэк-турным стылем у 1 пал. XIX ст. стаў класіцызм. Да буйнейшых помнікаў гэтага часу адносяцца Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Праабражэнская царква ў Чачэрску і інш. У II пал. XIX ст. галоўнае значэнне набывае грамадзянскае будаўніцтва і пра-мысловая архітэктура. У II пал. XIX ст. у архітэктуры Беларусі панаваў эклектызм—спалучэнне разнастайных мастацкіх эле-ментаў у архітэктурных формах фасадаў і інтэр'ераў.
2. Эканамічнае становішча Беларусі ў другой палове 80-х—пачатку 90-х гг.
Змены ў эканамічным становішчы рэспублікі прывялі кіраўніцтва да вываду, што патрэбны сур'ёзныя рэформы ў эканоміцы і СССР, і тым ліку ў БССР. 3 1985 г. эканоміка Беларусі развівалася ва ўмовах вызначанага партыйным кіраўніцтвам курсу на паскарэнне, якое меркавалася ажыц-цяўляць на аснове фарсіраванага развіцця машынабудаван-ня. Пошукі шляхоў рэфармавання эканомікі звязваліся з удасканаленнем планавага кіравання (1986 г.), з пераходам ад цэнтралізаванай, каманднай сістэмы да дэмакратычнай, заснаванай на эканамічных метадах (1987 г.). Кіраўніцтва рэспублікі ўбачыла выхад з склаўшайся сітуацыі ў перавод-зе галін народнай гаспадаркі на самафінансаванне і поўны гаспадарчы разлік. Першымі на самафінансаванне перайш-ла ў 1987 г. беларуская чыгунка. Пашыраліся правы прадп-рыемстваў, іх самастойнасць. Была зроблена спроба спалу-чыць планавае цэнтралізаванае кіраўніцтва з самакіраваннем прадпрыемстваў (1987 г.).
Аднак усе праведзеныя мерапрыемствы не маглі стрымаць паступовы спад вытворчасці і пачатак эканамічнага крызісу. Шэраг распрацаваных праграм ("Жыллё", "Інтэнсіфікацыя") не былі ажыццяўлены. Асобныя эксперыменты па расшырэнню гас-падарчага разліку не прынеслі жаданых вынікаў. Прычыны гэтага:
1) незакончанасць пераходу ад каманднага кіравання да дэмакратычнага;
2) недасканаласць эканамічнай рэформы;
3) інертнасць мышлення людзей.
Абвастрылася сітуацыя ў сувязі з аварыяй на Чарнобыль-скай АЭС. Акрамя таго Беларусь, ператвораная ў абарончы цэх былога СССР, засталася па сутнасці без рынку збыту сва-ёй прадукцыі.
На рубяжы 80-х—90-х гг. пачаўся рэзкі спад вытворчасці, рост цэн, інфляцыі. Сацыяльнае становішча насельніцтва значна пагоршылася. Канешне, адбываліся ў гэты перыяд часу пошукі новых форм інтэграцыі прадпрыемстваў, арганізацыі працы і яе стымулявання.
Але жыццё патрабавала кардынальных змен ва ўсіх сфе-рах і галінах.
У пачатку 90-х гг. урад спрабаваў стабілізаваць эканоміке, прымаў меры па сацыяльнай абароне насельніцтва. Так, была распрацавана Дзяржаўная праграма прыватызацыі, шэраг за-конаў, накіраваных на рэфармаванне. эканомікі Беларусі (За-кон аб уласнасці, Мытны кодэкс, Закон аб Нацыянальным бан-ку і банкаўскай дзейнасці і інш.). У 1992 г. востра праявіліся праблемы ў грашова-фінансавай сферы. Былі ўведзены разлі-ковыя Білеты Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь.
Вялікай праблемай заставалася знешняя запазычанасць.
Такім чынам, у Беларусі ў II пал. 80-х—першай палове 90-х гг. склалася цяжкае эканамічнае становішча, якое адбілася на сацыяльным становішчы насельніцтва. Але ўрад вядзе пошукі новых шляхоў выйсці з крызісу, пераходу да рынку. Намеціліся тэндэнцыі збліжэння Беларусі і Расіі, што павінна спрыяць ук-ралленню эканамічнай сітуацыі, эканамічных сувязей.

Комментариев нет: